Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Старшыня Ленінскага суда Магілёва не стала асуджаць дзеянні калегі, якая забараніла відэаздымку

Аляксандр Хамратаў

Старшыня Ленінскага суда г.Магілёва Галіна Кужалева 5 ліпеня адхіліла скаргу праваабаронцы Аляксандра Хамратава з просьбай прызнаць незаконнымі дзеянні суддзі Літвіной, якая неабгрунтавана забараніла відэаздымку на палітычна матываваным судовым працэсе.

29 чэрвеня суд Ленінскага раёна г. Магілёва разгледзеў сем пратаколаў, складзеных міліцыяй на журналіста Уладзіміра Лапцэвіча, за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ. У.Лапцэвіч быў аштрафаваны на 45 базавых велічынь (1035 рублёў) за тое, што як чытач штотыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” пісаў туды лісты, а рэдакцыя выдання іх публікавала.

У пачатку судовага пасяджэння 29 чэрвеня адзін з прысутных у залі папрасіў суддзю Літвіну дазволу весці фота- і відэаздымку. Суддзя, нават не спытаўшы ўдзельніка працэсу Лапцэвіча яго меркавання адносна хадайніцтва, адразу ж заявіла аб забароне на вядзенне фота- і відэаздымкі. У перапынку судовага пасяджэння Аляксандр Хамратаў напісаў скаргу на дзеянні суддзі, палічыўшы, што гэтая забарона ніяк не матывавана, а, значыць, незаконна.

“Ваша скарга на дзеянні суддзі Літвіной пакінута без задавальнення, паколькі маецца выніковае рашэнне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 2 арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да Лапцэвіча. Пры нязгодзе з прынятым рашэннем па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Лапцэвіча, асобы, якія маюць права на яго абскарджанне, маюць права ў тым ліку пры падачы скаргі на пастанову абскардзіць і дзеянні суддзі”, – заявіла сёння, разгледзеўшы скаргу Хамратава, Галіна Кужалева.

Аляксандр Хамратаў лічыць, што рашэнне старшыні суда не супадае з логікай. “Я прасіў прызнаць дзеянні суддзі Літвіной незаконнымі, аднак старшыня суда, на мой погляд, вынесла такое рашэнне абы толькі адмовіць мне, каб у будучыні людзі не маглі падаваць аналагічнага кшталту скаргі. Лагічнай ўзаемасувязі паміж тым, што працэс у дачыненні да Лапцэвіча скончаны і тым, што суддзя забараняла весці відэаздымку, ніякай не існуе. Кужалевай трэба было абгрунтаваць, ці прызнае яна дзеянні суддзі Літвіной законнымі і абгрунтаванымі альбо не прызнае”, – заявіў праваабаронца.

Ён сцвярджае, што адмова ў правядзенні відэаздымкі павінна быць чымсьці матываваная. “Гэта гаворыцца ў пастанове пленума Вярхоўнага суда аб забеспячэнні галоснасці ў судовым працэсе. А суддзя гэта нічым не матывавала. Я думаю, што гэта было зроблена Літвіной таму, што працэс быў палітычна матываваным, і каб неяк не пакідаць слядоў для гісторыі, для наступнай магчымай люстрацыі, якая будзе праводзіцца ў дачыненні да ўсіх суддзяў, судзьдзя забараніла весці відэаздымку”, – кажа Хамратаў.

Паводле яго, абскардзіць дзеянні суддзі падчас судовага працэсу дае магчымасць артыкул 7 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Ігнат Дзябрук

 

апошія запісы

Могилев: Велооткрытие-2017

Дзяжурны адміністратар

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і старшыня АГП Анатоль Лябедзька наведалі Магілёў

Дзяжурны адміністратар

Кандидат в депутаты по Кричевскому избирательному округу №83 подала жалобу на свою соперницу