Здарэнні Навіны Чавус

Старшыня сельвыканкама ў Чавускім раёне складаў на вяскоўцаў “ліпавыя” пратаколы

Фота: bukva-zakona.com

Пракуратура Чавускага раёна ў красавіку 2019 года пачала крымінальную справу на старшыню аднаго з сельскіх выканкамаў раёна. Мужчыну вінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе  прэс-служба Генпракуратуры.

Выявілася, што ў 2016-2018 гадах мужчына, каб стварыць бачнасць актыўнай працы, незаконна складаў адміністрацыйныя пастановы на жыхароў сельсавета за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання прыдомавых тэрыторый.

У дакументах ён падрабляў подпісы людзей, якія не рабілі супрацьпраўных дзеянняў. Потым перадаваў інфармацыю ў Чавускі РАУС для ўнясення ў адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях.

“Дзеяннямі П. правам і законным інтарэсам грамадзян была прычыненая істотная шкода, якая выявілася ў незаконным прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Тым самым П. дыскрэдытаваў сябе як кіраўнік органа выканаўчай улады”, — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

З мужчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Крымінальная справа накіраваная ў раённы суд.

апошія запісы

ДТП в Бобруйском районе: автомобиль пересекал ЖД пути по пешеходному переходу — его снес локомотив

«Рено» в Могилеве на пешеходном переходе сбил 77-летнюю пенсионерку

Могилевские следователи установили обстоятельства убийства в Хотимске

Дзяжурны адміністратар