6.9 C
New York City
студзень 25, 2020
Навіны Бялыніч Палітыка і грамадства

Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта прызначаны ўраджэнец Бялыніцкага раёна

lappo-new-q95vx
Анатоль Лапо

Генерал-маёр Анатоль Лапо, якога Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта 29 снежня, нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. 

У 1986 годзе ён скончыў Галіцынскае Вышэйшая пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя К. Я. Варашылава і ў 2001 г. – Акадэмію федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.

У перыяд з 1981 па 1992 гг. Анатоль Лапо праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта – начальніка штаба пагранкамендатуры.

З 2004 па 2008 гг. кіраваў Смаргонскім пагранічным атрадам, які дамогся ганаровага звання «Перадавая частка органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

Анатоль Лапо ўзнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх медаль «За баявыя заслугі» і ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені.

З жніўня 2008 года по снежань 2016 года Анатоль Пятровіч быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

29 снежня 2016 года Указам Прэзідента Рэспублікі Беларусь прызначаны на пасаду Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Лапо выхоўвае дзвюх дачок. Раней ён даволі часта наведваў сваю малую радзіму – вёску Кулакоўка Бялыніцкага раёна.

Зараз Кулакоўка адносіцца да неперспектыўных вёсак, тут пражывае менш за два дзясятка чалавек. Крыху ажывае вёска толькі летам, калі сюды прыязджаюць з гарадоў нашчадкі яе былых жыхароў.

Між тым вёска Кулакоўка мае багатую гісторыю. Упершыню яна ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах яшчэ ў 1687 годзе як сяло Забаброўскай воласці Барысаўскага староства.

У 1897 годзе ў вёсцы налічвалася 34 двары, тут пражывала 213 жыхароў, знаходзіўся хлебазапасны магазін, адзін з 15 на Бялыніччыне вадзяных млыноў.

У лютым 2016 года фашысты знішчылі ў Кулакоўцы 50 двароў і 10 жыхароў.

Фота: gpk.gov.by

Сяргей Семяновіч

Related posts

Як цэнтр Магілёва рыхтавалі да прыезду кіраўніка краіны

Дзяжурны адміністратар

В Краснопольском районе «оптимизируют» количество водозаборных колонок

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве ў гонар стагоддзя БНР хочуць правесці пікет у цэнтры горада

Дзяжурны адміністратар