Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Стым-панк інсталяцыя на Ленінскай (відэа)

Незвычайны арт-аб’ект з’явіўся на пешаходнай Ленінскай вуліцы ў Магілёве. Каля лавачкі насупраць гандлёвага цэнтра “Аліса” ўдзельнікі магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў усталявалі стымпанк скульптуру “Сабака Чака”.

Арт-інсталяцыя ўяўляе сабой металічную скарбонку (капілку) ў выглядзе невялічкай сабачкі, якая выканана ў тэхніцы “стымпанк” ці “дызельпанк”. Праект распарацаваны і рэалізаваны ў шэрагу іншых ініцыятыў школы ўрбаністыкі “Цяпліца“. Аўтар ідэі гэткай малой архітэктурнай формы – выпускнік “Цяпліцы”, магілёўскі народны рамеснік Сяргей Іваноў, ён жа і ўвасобіў яе ў метале. Акрамя мастацкай вартасці як незвычайнага і арыгінальнага арт-аб’екта, сабачка-скарбонка будзе выконваць і вельмі карысную ўтылітарную функцыю – усе манеты, якія пакінуць тут жыхары горада альбо турысты, пойдуць у фонд Магілёўскага таварыства аховы жывёлаў “Добрае сэрца“.

Адкрыццё незвычайнай малой архітэктурнай формы адбылося ўвечары 27 чэрвеня і сабрала немала цікаўных мінакоў і рэпарцёраў. Новы арт-аб’ект ўпрыгожыў пешаходную вулачку, дадаў ёй цеплыні і ўтульнасці, ну і спрасціў магілёўцам і гасцям горада вырашенне пытання дапамогі бяздомным жывёлам.

Алесь Сабалеўскі.

апошія запісы

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В школе городских инициатив “Теплица” прошел выпускной

Сёння у прамым эфіры VOKA пакужуць прэм’еру Купалаўскага тэатра «Кароль Лір»