Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Суд над журналістам-фрылансерам адкладзены (відэа)

5 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёну адбылося судовае паседжанне па справе Аліны Скрабуновай – магілёўскага журналіста-фрылансера.  Яе абвінавачваюць у “незаконным вырабе прадукцыі СМІ”, за што, згодна з часткай 2 арт 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Абвінавачванне грунтуецца на сюжэце тэлеканала “БелСАТ” пра суботнік, які праводзіла Магілёўскае таварыства аховы жывёл “Добрае сэрца”. Участковым РАУС Кастрычніцкага раёну былі апытаныя некаторыя ўдзельнікі суботніка, якія быццам засведчылі, што Аліна Скрабунова прысутнічала там у якасці журналіста. З гэтага была зроблена выснова, што яна з’яўляецца стваральнікам рэпартажа для замежнага СМІ, які працуе ў Беларусі без акрэдытацыі. Але аўтарам сюжэту, што быў паказаны на “БелСАТе”, выступае іншы журналіст.

Суд заслухаў усе довады і заявы з боку Аліны Скрабуновай і выслухаў аднаго са сведкаў. Але ў судзе сведка не стаў дакладна сцвярджаць, што пад час суботніка бачыў менавіта Скрабунову. Другі сведка не з’явіўся ў суд, праз што было вырашана перанесці паседжанне на іншы дзень.

Праваабаронцы і незалежныя рэпарцёры звязваюць гэтую справу з кампаніяй ціску як на сам тэлеканал “БелСАТ”, так і на журналістаў-фрылансераў на гарадскім узроўні. Праваабаронца Барыс Бухель сцвярджае, што падобныя справы парушаюць правы грамадзянаў на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі, гарантаваныя артыкулам 34 Канстытуцыі РБ і падпісанымі нашай дзяржавай  міжнароднымі пагадненнямі.

Працяг суда над Алінай Скрабуновай адбудзецца ў чацвер, 7 верасня, у 14-30. 

Алесь Сабалеўскі

 

апошія запісы

Могилёв: Генеральный директор ОАО «Бакалея Могилёв» арестован за взятку

Дзяжурны адміністратар

Завтра в Могилеве откроют большой магазин «Санта». Раздадут бесплатное мороженое

Дзяжурны адміністратар

Лукашенко назначил новых чиновников в Могилевской области