Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Суд у Магілёве патрабуе ад Дэпартамента аховы выканання судовых рашэнняў

Аляксандр Хамратаў

Да 30 мая Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы павінна даць адказ праваабаронцу Аляксандру Хамратаву адносна яго просьбы на дазвол весці відэаздымку размовы з ахоўнікам суда.

Нагадаем , што пасля шматмесячнай перапіскі і праходжання шэрагу судовых пасяджэнняў калегія Магілёўскага абласнога суда ў красавіку адхіліла касацыйную скаргу Дэпартамента аховы на судовае рашэнне, якое абавязуе даць адказ праваабаронцу Аляксандру Хамратаву адносна дазволу на відэаздымку размовы з паставым міліцыянерам у будынку суда. Аднак у Дэпартаменце лічаць, што выдача дакога дазволу не ўваходзіць у кампетэнцыю вартаўнічай службы. Хамратаў зноў звярнуўся ў суд, каб той абавязаў Дэпартамент даць яму адказ па сутнасці пытання, то бок альбо дазволіць відэаздымку, альбо – не.

Цяпер на бок праваабаронцы стаў суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе яго старшыні Галіны Кужалевай. Яна таксама сцвярджае, што Дэпартамент аховы не разгледзіў зварот Хамратава па сутнасці. “Магілёўскаму абласному ўпраўленню Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прапанавана даць адказ на Ваш зварот па сутнасці просьбы, што ўтрымліваецца ў звароце, у тэрмін да 30.05.2017”, – паведаміла Г.Кужалева А.Хамратаву ў адказ на яго скаргу на пазіцыю ахоўнікаў.

Гісторыя з атрыманнем Хамратавым дазволу на відэаздымку яго размовы з ахоўнікам суда цягнецца з чэрвеня 2016 года. Яе сутнасць крыецца ў інструкцыі аб арганізацыі ўнутрыаб’ектавага рэжыму ў будынках магілёўскіх раённых судоў, прынятай у сакавіку 2016 года і падпісаных старшынямі судоў і кіраўніцтвам Ленінскага райаддзела Дэпартамента аховы. Паводле яе паставы мiлiцыянер павінен прыняць меры прадухілення спробаў весці аўдыёзапіс, фота- і відэаздымкі ў холе будынка судоў на ахоўнай тэрыторыі без адпаведнага дазволу старшыняў судоў. З чэрвеня 2016 году А. Хамратаў спрабуе атрымаць дазвол на відэаздымку ў будынку суда сваіх размоў з супрацоўнікам Дэпартамента аховы. Старшыня Ленінскага суда Галіна Кужалева і старшыня абласнога суда Ігар Прошка накіравалі яго за такім дазволам да кіраўніцтва структурнага падраздзялення Дэпартамента аховы.

Ігнат Дзябрук

апошія запісы

У Могилевского медколледжа появился новый корпус (видео)

Три года колонии: могилевчанин получил срок за распространение порно

Дзяжурны адміністратар

Экологов пригласят на завод «Омск карбон Могилев»