Навіны Шклова Палітыка і грамадства

Сустрэча ў Шклове

У Шклове 16 студзеня ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося чарговае сумеснае пасяджэнне раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” і грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат”.

На пачатку пасяджэння была заслухана справаздача старшыні раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” Аляксандра Грудзіны за 2017 год і абмеркаваны план сумеснай дзейнасці на новы 2018 год. Вырашана, што адным з галоўных мерапрыестваў сумеснай дзейнасці ў новым годзе павінна стаць святкаванне 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Потым з паведамленем “Новыя звесткі па гісторыі Шклова” выступіў грамадскі актывіст Пётр Мігурскі. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне вывучэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны Шклоўшчыны.

Напрыканцы пасяджэння Рыгор Кастусёў зрабіў паведамленне аб папярэдніх выніках выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.

Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” Рыгор Кастусёў.

Алесь Грудзіна

апошія запісы

Бобруйск недоступный для колясочников

Дзяжурны адміністратар 2

Ефросинья – живая легенда Глуска

Дзяжурны адміністратар

Жители Кричева приглашают председателя райисполкома в баню

Дзяжурны адміністратар