Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

“СВАЁ КІНО” у Магілёве (Відэа)

Арганізатары кінафестывалю “Bulbamovie” прэзентавалі ў Магілёве аўтарскі фільм “Анамія”, рэжысёра, сцэнарыста і пісьменніка, ураджэнца нашага горада Уладзіміра Казлова. Кінапаказ адбыўся ў рамках новага культурніцкага праекта “СВАЁ КІНО”.

Праект “СВАЁ КІНО” – гэта паказы новага беларускага кіно, жывыя зносіны гледачоў з аўтарамі і героямі карцін, крытыка, дыскусіі. У Магілёве ўжо адбылося некалькі кінапаказаў у гэткім фармаце. К нам прывозілі лепшыя стужкі альтэрнатыўнага аўтарскага кіно мінулых гадоў, фільмы – пераможцы леташняга фестывалю “Bulbamovie” і, у тым ліку, анімацыйныя фільмы. Кінапрагляды з абмеркаваннем стужак, ды яшчэ калі пры гэтым прысутнічаюць і самі аўтары, сталі надзвычай папулярнымі, з чаго арганізатары “Bulbamovie” і заснавалі адмысловы праект “СВАЁ КІНО”.

На чарговы кінапаказ у Магілёў завіталі прадзюсары Наталля Бружнік і Леанід Каліценя, кінакрытык Антон Сідарэнка, ну і сам аўтар фільму – Уладзімір Казлоў. Прагляд фільма прайшоў 24 лютага ў грамадскім цэнтры “Кола”.

 

Паблікі ў сацсетках:

Фільм “АНАМІЯ”

facebook.com/FilmAnomie

vk.com/anomiefilm

Праект “СВАЁ КІНО”

facebook.com/gliadzimsvaekino

Трэйлер фільма “Анамія”:

 

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

О судьбе междугородных маршруток (видео)

Дзяжурны адміністратар

Более тонны пшеницы похитили со склада жители Могилевского района

То ломяцца ў дзверы, то пільнуюць пад пад’ездам. Магілёўская журналістка зняла на відэа, як яе затрымліваюць