1.4 C
New York City
27 студзеня, 2020
Культура Навіны Магілёва

Свята смачнай ежы і добрага настрою «Дранік-фэст» пройдзе 28 верасня ў Магілёве

Пятае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 28 верасня з 12.00 да 18.00. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Як і ў мінулыя гады, у аснове фестывалю – конкурс на самае лепшае прыгатаванне дранікаў, якія стануць пачастункам для гледачоў. Заявіць на кулінарнае спаборніцтва сваю каманду могуць усе. Трэба сабраць ад 2 да 5 чалавек, назапасіцца бульбай у колькасці не менш за мяшок, быць гатовым смажыць дранікі і частаваць імі гасцей свята. Пляцоўку, мангал і дровы ўдзельнікам дадуць бясплатна арганізатары.

Суразмоўцы дадалі, што на мерапрыемстве будзе ўручаны прыз «Залатая цёрка» за найлепшыя дранікі ў аб’ектах грамадскага харчавання Магілёва. Таемныя наведвальнікі ўжо цяпер дэгустуюць стравы ва ўстановах горада.
Акрамя кулінарнай часткі, на фестывалі прадугледжана забаўляльная праграма, якая ўключае жывую музыку, танцы, конкурсы, незвычайныя выставы і інш. Будуць уладкаваны крэатыўныя фотазоны, пройдуць майстар-класы. Запланавана праца кірмашу хатніх нарыхтовак і хэнд-мэйд вырабаў рамеснікаў.

Жадаючыя далучыцца ў камандзе «Дранік-фэста» ў якасці валанцёра, ўдзельніка конкурсу, артыста, спонсара або ў іншай ролі могуць напісаць арганізатарам з дапамогай формы зваротнай сувязі..

Дарэчы, «Дранік-фэст» – сямейнае свята, таму яно пройдзе без алкаголю і тытунёвага дыму.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама.

Related posts

КГБ уничтожит незаконное вооруженное формирование под Могилевом

Тысячи могилёвских школьников станут участниками праздника, посвящённого Дню знаний

Дзяжурны адміністратар

«Властелином села» Могилевщины стала семья Федотовых из Кричевского района