Яндекс.Метрика
Экалогія

У Беларусі можа знікнуць пластыкавая тара для напояў большая за 1 літр

У Беларусі можа знікнуць пластыкавая тара для напояў большая за 1 літр. Пра тое, што ад яе збіраюцца адмовіцца, паведаміў БЕЛТА прадстаўнік Мінпрыроды Вадзім Дзямко. Для гэтага будуць унесены змены ў тэхнічныя рэгламенты.

Як вядома, сёлета Саўмін зацвердзіў план паэтапнага пераходу на экалагічную ўпакоўку. Адмова ад тары, большай за 1 літр, мусіць адбыцца да 2025 года, альбо нават і раней.

З пачатку 2021-га ў нашай краіне забараняюцца пэўныя віды палімерных матэрыялаў у выглядзе ўпакоўкі. У бліжэйшыя месяцы мусіць быць сфармаваны іх спіс. Калі ў Беларусі плануецца на 100% замяніць палімерную ўпакоўку на экалагічную, у Мінпрыроды пакуль сказаць не могуць.

апошія запісы

В Могилевской области намерены приостановить распространение золотарника

Дзяжурны адміністратар

У Шклове на вуліцы Малай Зарэчнай утварылася стыхійная звалка

Дзяжурны адміністратар

В Климовичские леса завезли благородных оленей