Яндекс.Метрика
У Беларусі

У Беларусі падвышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі падвышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня, паведамляе БелаПАН.

Ілюстрацыйнае фота

У разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг тарыфы падвысяцца ў межах 5 даляраў у эквіваленце.

Падвышэнне адбудзецца ў два этапы. 1 студзеня вырастуць (сумарна на 3,9 долара) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, на капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на 1,1 долара.

Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захаваныя на роўні мінулага года.

„Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз выдзяленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Такія субсідыі даюцца грамадзянам і сем’ям пры ўмове, што штомесяцавая сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці”, — паведамляла прэс-служба прэзідэнта ў сувязі з падпісаннем указа аб падвышэнні тарыфаў.

апошія запісы

Электромобили можно ввозить без пошлины

Дзяжурны адміністратар

Родныя асуджаных на сьмерць чэрыкаўскіх братоў Косьцевых зьвярнуліся да Лукашэнкі

Дзяжурны адміністратар

Надпіс на мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах будзе на беларускай мове