Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Бялыніч

У Бялыніцкім раёне пабілі ДАІшніка

dai1
Здымак мае ілюстрацыйны характар

Як паведамляе бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю”, інцыдэнт адбыўся а восьмай гадзіне вечара на аўтадарозе М4 каля вёскі Камяніца.

Па інфармацыі начальніка АДАІ РАУС Максіма КУНДАЛЕВА, супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў. Ён заўважыў чалавека, які рухаўся па праезнай частцы дарогі без святлоадбівальных элементаў. Падчас затрымання беспрацоўны жыхар Магілёва 1994 г.н. пачаў паводзіць сябе агрэсіўна і, каб пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне, прадугледжанае ч. 2 арт 18.23 КаАП РБ (парушэнне правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап’янення), напаў на супрацоўніка міліцыі і нанёс яму некалькі ўдараў. Міліцыянер з траўмамі шпіталізаваны ў ЦРБ.

Райаддзел следчага камітэта ў адносінах да правапарушальніка ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Святлана Магілеўчык, “Зара над Друццю”

апошія запісы

Предупреждён – значит вооружён.

Дзяжурны адміністратар 2

Двое могилевчан обвиняются в мошенничестве на сумму более 100 тысяч долларов

Дзяжурны адміністратар

Двое могилевчан получили срок за «содействие» в получении водительских прав