Яндекс.Метрика
Навіны Бялыніч Палітыка і грамадства

У Бялыніцкім раёне знікаюць вёскі

byal1

Бялыніцкі райвыканкам апублікаваў паведамленне аб неабходнасці ліквідавання вескі Кастрычнік Галоўчанскага сельсавета і пасёлка Заліп’е Ланькаўскага сельсавета.

Згодна паведамлення, неабходнасць ліквідавання вёскі Кастрычнік Галоўчынскага сельсавета і пасёлка Заліп’е Ланькаўскага сельсавета выклікана тым, што зараз у дадзеных населеных пунктах адсутнічаюць жылыя дамы і другія пабудовы, ніхто з грамадзян там не зарэгістраваны і не пражывае, да іх няма пад’язных шляхоў.

Зараз у адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь”  праводзіцца апытанне жыхароў Бялыніцкага раёна аб іх меркаванні наконт зменаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання раёна.

Пасёлак Заліп’е заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў. У ім налічвалася 14 двароў, з якіх жылых ў цяперашні час няма. Згодна Вікіпедыі, яшчэ ў 2010 годзе ў пасёлку пражывала 5 чалавек.

Вёска Кастрычнік да 1961 года насіла назву Засценкі. Яна была заснаваная ў 1920-я гады бяззямельнымі сялянамі з навакольных вёсак. Ужо на пачатку 2000-х гадоў у вёсцы не засталося жыхароў.

Бялыніцкі раён паступова вымірае, закінутых вёсак у ім з кожным годам становіцца ўсё больш. Калі ў 2009 годзе ў раёне пражывала 21 839 жыхароў, то па стану на 1 студзеня 2016 года ў Бялыніцкім раёне статыстыкі налічылі толькі 19 156 чалавек.

Іван Барысаў

апошія запісы

В Кричеве председатель райисполкома занимается вкручиванием лампочек

У старшакласнікаў Магілёўскай вобласці застаўся тыдзень, каб атрымаць iPhone Xs і паехаць на TEDx у Аўстрыю праз удзел у новым конкурсе velcom YOUTH

Легендарный трактор ремонтировали в Шклове

Дзяжурны адміністратар