Навіны Бялыніч Палітыка і грамадства

У Бялыніцкім раёне з’явіліся агітацыйныя плакаты памочніка прэзідэнта

У крамах і установах Бялыніцкага раёна з’явіліся перадвыбарчыя плакаты кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, памочніка Прэзідэнта – галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Гобарава.

На каляровых агітацыйных плакатах выкладзена перадвыбарчая праграма Дзмітрыя Гобарава. Памочнік Прэзідэнта абяцае выбаршчыкам Шклоўскай выбарчай акругі №90, што “Все ваши проблемы будут делом моей жизни, в которой главная фигура – человек, мой избиратель».

Плакатаў іншых кандыдатаў у дэпутаты ў Бялыніцкім раёне пакуль пабачыць немагчыма. Між тым, акрамя Дзмітрыя Гобарава кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 зарэгістраваны намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, дырэктар школы з Бялынічаў Таццяна Балдышэўская і кіраўнік прыватнага прадпрыемства з Магілёўскага раёна Сяргей Сяўко.

Да свайго прызначэння на пасаду памочніка Прэзідэнта – галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў не адзін год адпрацаваў на разнастайных кіруючых пасадах у Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, быў першым намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама, а пазней узначальваў Круглянскі і Магілёўскі райвыканкамы.

Многія бялынічане лічаць, што менавіта Дзмітрый Гобараў будзе дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, бо памочніка Прэзідэнта падтрымлівае ўся кіруючая “вертыкаль” рэгіёна.

апошія запісы

У Бялыніцкім раёне зноў гарэў камбайн

График отключения горячей воды в Могилёве

Дзяжурны адміністратар 2

Магілёўская вобласць: Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты – хто яны?

Дзяжурны адміністратар