Навіны Глуска Палітыка і грамадства

У Глуску БРСМ заклікаў грамадзян да ўдзелу ў выбарах

Глуск-пікет БРСМУ Глуску актывісты раённай арганізацыі РГА “БРСМ” 18 жніўня правялі пікет каля мясцовага кінатэатра “Арыён”, падчас якога заклікалі грамадзян прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасня.

Удзельнікі пікету раздавалі жыхарам гарадскога пасёлка аркушы паперы з выявай значка БРСМ, дзяржаўнага герба і сцяга, і з тэкстам “11 верасня 2016 года выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Твой голас важны!”

Таксама БРСМаўцы дарылі мінакам стужачкі з нацыянальным арнаментам.

Удзел у пікетаванні прымалі шэсць маладых людзей, у тым ліку і Ганна Царык, якая з 8 жніўня выконвае абавязкі першага сакратара Глускага райкама БРСМ.

Агітацыяй за якога-небудзь канкрэтнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў глускія актывісты БРСМ не займаліся.

Глускі раён уваходзіць у склад Асіповіцкай выбарчай акругі №89. У гэтай акрузе пазмагаюцца за дэпутатскае месца пяць кандыдатаў у дэпутаты – алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч, дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Калтуноў, сябар Партыі БНФ Альберт Яўменаў, прадстаўнік “Справядлівага света” Мікалай Рахманаў і вылучэнка АГП Аляксандра Сьянава.

Барыс Вырвіч

апошія запісы

В Бобруйске люди высказали недовольство политикой властей

Дзяжурны адміністратар 2

В Бобруйске 15 ноября пройдет День трезвости

Дзяжурны адміністратар

В Глуск приедет Лукашенко. Райисполком приказал работникам собирать камни