Здарэнні Навіны Горак

У Горках у ДТЗ патрапіла машына “хуткай дапамогі”

2г

У Горках у ДТЗ трапіў аўтамабіль “хуткай дапамогі”. Ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам, паведамляе gaimogilev.by.

Аўтааварыя здарылася ўдзень 29 студзеня на скрыжаванні вуліцаў Мічурына і Савецкай. 51-гадовы мясцовы жыхар ехаў на аўтамабілі УАЗ (“хуткая”) з уключанымі пробліскавымі сінімі маячкамі і спецыяльным гукавым сігналам. Калі аўтамабіль “хуткай” выязджаў на галоўную дарогу, то сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Фольксваген”, за рулём якога быў 53-гадовы магілёвец.

Пры ДТЗ траўмы атрымала пасажырка “хуткай” — 57-гадовая жыхарка Горак. Жанчыну з траўмамі даставілі ў лякарню.

1г

Фота: gaimogilev.by

Related posts

В Горецком районе первым заместителем председателя райисполкома стал Василий Муренков

Дзяжурны адміністратар

В Белыничах пьяный водитель протаранил бетонный забор

ДТП в Осиповичском районе: погибли два человека, восемь госпитализированы