Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Экалогія

У Магілёве будуць распрацоўваць схему азелянення тэрыторый агульнага карыстання

Магілёўскія ўлады вырашылі грунтоўна падыйсці да распрацоўкі планаў азелянення горада, улічваючы пры гэтым пажаданні саміх жыхароў. Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама абвесціла аб пачатку распрацоўкі горадабудаўнічага праекта спецыяльнага планавання «Схема азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Магілёва».

Схема будзе прадугледжваць стварэнне адзінай базы дадзеных азелянення паркаў, сквераў, бульвараў, лесапаркаў і іншых тэрыторый агульнага карыстання. Агульны план  дазволіць больш дакладна рэгуляваць горадабудаўнічую дзейнасць на тэрыторыі Магілёва, палепшыць доступ магілёўцаў у зялёныя зоны для камфортнага адпачынку. Схема будзе змяшчаць звесткі аб назве, месцазнаходжанні, межах і плошчы тэрыторый агульнага карыстання, арганізацыях, якія даглядаюць за азеляненнем кожнай такой зоны. Праектам будуць вызначаныя, якія тэрыторыі агульнага карыстання з’яўляюцца паркамі, скверамі, бульварамі, батанічнымі садамі ці дэндралагічнымі паркамі.

Праектам стварэння агульнай схемы прадугледжана абследаванне і складанне спісу  тэрыторый агульнага карыстання, разлік забяспечанасці насельніцтва зялёнымі зонамі з улікам перспектыўнай колькасці насельніцтва. Будзе складзены план азелянення такіх тэрыторый, усталяванныя горадабудаўнічыя рэгламенты выкарыстання зялёных тэрыторый агульнага карыстання з улікам абмежаванняў дзеючага генеральнага плана Магілёва.

Сам праект запланавана распрацаваць цягам некалькіх месяцаў. Для ўліку меркаванняў і прапаноў жыхароў гораду створана адмысловая ананімная анкета – bit.ly/2SeCB0d, у якой магілёўцам прапануюць адказаць на шматлікія пытанні наконт існуючых зялёных зонаў у Магілёве. У анкеце падрабязна распытваюць і пра тое, чаго гараджанам хочацца бачыць у парках і скверах, якія канкрэтныя тэрыторыі патрабуюць увагі і добраўпарадквання.

Адказы на анкету прымаюцца з 10 лютага па 01 ліпеня 2020года.

З 1 чэрвеня 2020 года на сайце Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта можна будзе азнаёміцца з графічнымі матэрыяламі «Схемы азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Магілёва». Таксама графічныя матэрыялы ў друкаваным выглядзе будуць перададзеныя ў Адміністрацыі раёнаў. Пасля чаго будуць праведзены грамадскія абмеркаванні экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і грамадскае абмеркаванне Схемы азелянення.

Заказчык Схемы – Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, распрацоўваць праект даручана УП «БЕЛНИИПГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА».

Інфармацыя ўзятая з сайта Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту.

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар

Прибрежная территория реки Днепр в Шклове по-прежнему вызывает тревогу

Всего два места в Могилёве определили для предвыборных пикетов

Дзяжурны адміністратар