Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

У Магілёве пакажуць «Возера радасці»

13 снежня ў Магілёве адбудзецца прэм’ерны паказ фільма рэжысёра Аляксея Палуяна «Возера радасці», знятага па матывах аднайменнай кнігі маладога беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча.

Кадр з фільма – у галоўнай ролі Анастасія Пляц

Сусветная прэм’ера стужкі адбылася ўлетку ў Клермон-Ферране – на галоўным сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў. За паўгода фестывальнага жыцця стужка «Возера радасці» сабрала шэраг прызоў і ўзнагародаў на іншых прэстыжных еўрапейскіх фестывалях, а 9-гадовая актрыса Анастасія Пляц, якая сыграла галоўную ролю, атрымала прыз Best actress на фестывалі FICBUEU ў Іспаніі. Што адметна, Анастасія – наша зямлячка, яна выхаванка магілёўскай SOS-Дзіцячай вёскі. Аўтары фільму адмыслова шукалі галоўную гераіню менавіта па падобных установах, бо «Возера радасці» – гісторыя сталення дзяўчынкі праз сумна-філасофскія гісторыі кахання і нелюбові ў сям’і.

У аснове аповеду – лёс дзевяцігадовай дзяўчынкі Ясі, якая жыве ў ціхай глухой вёсцы, дзе час нібыта спыніўся. Дзяўчынка цяжка перажывае смерць маці, але, нягледзячы на гэта, бацька адвозіць яе ў інтэрнат. Аднойчы Яся вырашае збегчы і вярнуцца дадому. Незвычайнасць сюжэтнай лініі рамана дадае той момант, што бацька дзяўчынкі – вельмі ўплывовы ў краіне бізнесовец. Дзеянне раману «Возера Радасці» разварочваецца ў зменлівыя 90-я гады, прыкладна ў часы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Кніга – своеасаблівы летапіс пакалення, калі праз акалічнасці і выпрабаванні ў жыцці адной дзяўчынкі можна правесці паралелі не толькі на яе равеснікаў, але і на лёс цэлай краіны.

Кінапаказ фільма рэжысёра Аляксея Палуяна «Возера радасці» пройдзе ў магілёўскім кінатэатры «Чырвоная зорка», пачатак сеану ў 15.00.

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

«Завяршыць кампанію выбарам Лукашэнкі». Як крычаўскіх чыноўнікаў рыхтуюць да выбараў. ВІДЭА

Дзяжурны адміністратар

В могилёвском «Атриуме» первый скандал (ФОТО)

Могилевский облсуд расследует жестокое убийство на Пасху