Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве пенсіянер заявіў аб немагчымасці рэалізаваць права на пратэст

Ілюстрацыйнае фота

У Магілёве пенсіянер і інвалід Васіль Лявоненка, які не хоча ўступаць у гаражны кааператыў, заявіў аб немагчымасці правесці акцыю пратэсту ў рамках заканадаўства.

“Я звяртаўся з заявай у Магілёўскі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету супраць прымусу мяне да ўступлення ў гаражны кааператыў. Таксама я хацеў расказаць, што мяне прымушаюць аплачваць гарачую ваду, якую я не атрымліваю”, – распавёў Васіль Лявоненка. Ён меў намер правесці санкцыянаваную акцыю ў адзіным дазволеным Магілёўскім гарвыканкамам месцы – на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў 64-в.

Паводле рашэння Магілёўскага гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве”, арганізатары мерапрыемства павінны прадставіць звесткі аб заключаных ва ўстаноўленым парадку дагаворах аб медыцынскім абслугоўванні падчас правядзення мерапрыемства, аб забеспячэнні уборкі тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства.

“Пры звароце ў дарожна-маставое прадпрыемства за прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення там пікету, мне патлумачылі, што яны не маюць дачынення да тэрыторыі дадзенага стадыёна, паколькі ўжо каля года стадыён ім не належыць”, – распавёў Лявоненка, адзначыўшы, што на прадпрыемстве адмовіліся заключаць з ім дагавор.

“Я ўжо не ведаю, што мне рабіць, і хто мне дапаможа ў гэтым пытанні. Як мне правесці цывілізавана, з дазволу ўладаў гэты пікет аб нязгодзе з дзеяннямі, якія парушаюць мае правы?” – кажа Васіль Лявоненка. “Я прыходжу да высновы, што ўлады магілёўскія перашкаджаюць мне ў рэалізацыі маіх канстытуцыйных правоў, не хочуць, каб я праводзіў мірны пікет”, – сцвярджае ён.

Ігнат Дзябрук

апошія запісы

У вэтэрана вайны Фелікса Шкірманкова арыштавалі рахунак. Ён застаўся бяз пэнсіі

Дзяжурны адміністратар

“Русский мир” и “Русское поле” приглашают в Могилёв

Дзяжурны адміністратар

Епископ Софроний о Великом Посте и особом почитании Божией Матери (видео)

Дзяжурны адміністратар