Яндекс.Метрика
TV Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве сенсацыя – мова і гісторыя, аказаваецца, хвалююць многіх беларусаў (Фота, Відэа)

Пераможцай у намінацыі «Асоба 2019 года” па версіі «Грамадскага магістрата» стаў энергетык Ігар Бадзькоў за караткаметражны фільм «Апошні беларус». У намінацыі «Падзея 2019 года” першае месца ўзяў праект «Подых мінулага», які той жа Бадзькоў рэалізаваў разам з аднадумцамі.

На працягу ўжо васьмі гадоў “Грамадскі магістрат” вызначае, хто з прадстаўнікоў грамадскасці стаў найбольш значнай персонай і якая падзея з’явілася найболей важнай для Магілёва. Намінанты вызначаюцца па сукупнасці вынікаў трох дзеянняў: выбаркі сацыёлагаў па ўзгадванні ў СМІ, інтэрнэт-галасавання і галасавання сябраў “Грамадскага магістрата”. Калі значная падзея стала вынікам чыёй-небудзь прафесійнай дзейнасці, яна не можа прэтэндаваць на ўключэнне ў шорт-ліст намінантаў. Таксама намінантам “Чалавека года” не можа стаць персона, якую ўжо ўзнагароджвалі або тая, якая адзначылася, выконваючы свае службовыя абавязкі.


Вынікі галасавання ў гэты раз апынуліся сенсацыйнымі. Сярод вельмі важных і цікавых для горада праектаў, якія рэалізоўвалі актыўныя грамадзяне – а гэта былі праекты па экалогіі, ўпрыгожванню горада, стварэнню інклюзіўнай асяроддзя і іншыя, перамаглі чамусьці тыя, тэмы якіх, на першы погляд, не вельмі цікавяць і хвалююць звычайных магілёўцаў.


Так, караткаметражны футурыстычны фільм «Апошні беларус», які зняў Ігар Бадзьков, распавядае пра хлопца, які час ад часу хаваецца ў бункеры, каб па рацыі паспрабаваць знайсці хоць каго-небудзь, хто мог бы пагутарыць з ім па-беларуску. І гэта з-за таго, што на беларускай мове ўжо ніхто не размаўляе.

Праект па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны «Подых мінулага» заключаўся ва ўсталяванні ў Магілёве некалькіх інфармацыйных стэндаў на месцах ужо неіснуючых старадаўніх будынкаў. Прыдумала ўсталяваць такія шыльдачкі Настасся Галдзянкова. І акрамя Ігара Бадзькова, гэтую задумку рэалізоўвалі Кацярына Разумава, Андрэй Рубцоў, Кірыл Дарашэнка. У сваю чаргу дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў дапамог з тэкстамі, а былы магілёвец, што цяпер жыве ў Германіі Алег Лісоўскі прадаставіў з асабістага архіва выявы гістарычных аб’ектаў.

Як распавёў «Магілёўскаму рэгіёну» Ігар Бадзьков, нашых неабыякавых грамадзян, на самай справе, хвалююць і пытанні беларускай мовы, і беларускай гісторыі. «Немагчыма, каб усё па пстрычцы пальцаў пачалі размаўляць на роднай мове. Але хаця б вось так, хоць бы кароткаметражны фільм, хоць бы шыльды на беларускай мове пра гісторыю. Гэта ўжо крок наперад», – упэўнены пераможца ў абедзвюх намінацыях.


Па словах Бадзькова, у звычайным жыцці ён размаўляе на рускай мове. «Так атрымалася, што беларускую мову ў школе я вучыў адзін раз на тыдзень, а рускую – чатыры разы на тыдзень. Ва ўніверсітэце ўсе падручнікі, усе асяроддзе – на рускай. Таму зараз мне больш камфортна размаўляць на рускай. Гэта праблема. Я буду працаваць над сабой. Буду спрабаваць са сваім асяроддзем дзень-два на тыдзень размаўляць на беларускай мове», – заявіў ён.


Ігар Бадзьков – 23-гадовы выпускнік школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» – праекта Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, якім кіруе Юры Стукалаў – «Асоба 2014 года», па версіі магілёўскай грамадскасці. Дарэчы, большасць намінантаў на званні, якія прысуджаюцца “Грамадскім магістратам” сёлета, – выпускнікі «Цяпліцы». «Асоба 2019 года» – ураджэнец Быхава, скончыў Беларуска-расійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-электрык і працуе энергетыкам на магілёўскай філіі «БелАЗ».

Відэа: Яўген Глушкоў

Фота: Алесь Сабалеўскі

Уладзімір Лапцэвіч

Больш фота:

 

апошія запісы

Учора Кіраўскі раён адзначыў 82-годдзе

Дзяжурны адміністратар

В отношении сотрудника ГАИ, сбившего человека в Могилевском районе, возбуждено уголовное дело

Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў і праграм краін ЕС у Магілёве

Дзяжурны адміністратар