Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве ўлады не дазволілі «Марш недармаедаў»

падатак

Улады адмовілі дэмакратычнай кааліцыі Магілёва ў правядзенні 19 лютага ў горадзе Маршу недармаедаў. Падставай для гэтага стала тое, што заяўленае месца правядзення маршу ад цэнтру гораду не супадае з месцамі, адведзенымі для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве, паведамляе bchd.info.

Магілёўскі гарвыканкам звычайна для правядзення акцый адводзіць рэзервацыю на ўскрайку горад – стадыён ДК Куйбышава. Але дэмакратычная кааліцыя не адмаўляецца ад пратэстных мерапрыемстваў. 19 лютага а 12:00 ад дома па вуліцы Ленінская, 29 усім нязгодным з дэкрэтам аб дармаедах прапануецца шпацыр па горадзе.

“Улады заявілі, што ўказанае месца не адпавядае для правядзення мітынгаў. Але ж мы падавалі заяву на правядзенне не мітынгу, а шэсця па адзінай пешаходнай вуліцы Магілёва”, – заявіў каардынатар аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў горадзе Алег Аксёнаў.

“Гэтая адмова сведчыць, што права на свабодныя сходы ў Беларусі па-ранейшаму парушаецца. Ужо тое, што грамадзяне павінны браць дазвол на пратэст, з’яўляецца парушэннем права на свабоду сходаў. Але нават калі дэмакратычная апазіцыя выконвае фармальныя патрабаванні, улады ігнаруюць права на правядзенне мірных сходаў”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

апошія запісы

На утро 9 апреля в Могилевской области уже 41 больной на короновирусную инфекцию

Могилевские чиновники не поддержали идею передачи России памятника Ленину

Дзяжурны адміністратар

«Жахліва, як кладуць у капсулу — труну». Як каранавірус зьмяніў Слаўгарад, які перажыў радыяцыю