Культура Навіны Магілёва

У Магілёве вывучалі традыцыйную культуру

Даследчыкі, фалькларысты, кіраўнікі розных культурных устаноў з дванаццаці краін, усе, каго аб’ядноўвае мэта захавання і развіцця традыцыйных культур, сабраліся ў Магілёве. 

У Магілёве прайшоў V Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Сёлета да форуму далучыліся прадстаўнікі з Італіі, Турцыі і нават Паўднёвай Карэі.

Прафесар з Харватыі Антэ Цукраў
2a
Прэзідэнт Італьянскага Фальклорнага Саюза Маўрыцыо Негро

З 11 па 15 кастрычніка навукоўцы і супрацоўнікі аддзелаў народнай культуры абменьваліся досведам, ладзіліся сустрэчы з народнымі калектывамі і майстрамі-рамеснікамі Магілёўшчыны, наведвалі рэгіянальныя фестывалі народнай творчасці. Падчас сустрэч былі заключаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, узаемных гастролях творчых калектываў і выканаўцаў.  У межах форуму была праведзена навукова-практычная канферэнцыя “Песенная і танцавальная фальклорная спадчына: ад традыцый да сучаснасці”.

“Інвестыцыі ў культуру – самыя лепшыя інвестыцыі, яны заўсёды акупляюцца і даюць плён, гэтыя веды застаюцца важнымі для ўсяго чалавецтва”

Па выніках форума для прадстаўнікоў СМІ была арганізавана  прэс-канферэнцыя, на якой арганізатары падрабязна распавялі пра ідэю і мэты  форума, падзеі і сустрэчы, што адбыліся падчас яго правядзення, пералічылі падпісаныя дамовы са сваймі замежнымі калегамі. У сваю чаргу, госці імпрэзы падзяліліся ўражаннямі ад  арганізацыі сустрэч і іх плённых выніках, ўвогуле аб Беларусі, нашым горадзе Магілёве і Магілёўшчыне.

5
Прэсавая канферэнцыя для рэпартцёраў

Так, вялікую важнасць форума адзначыла  прадстаўніца расійскага “Дома народнай творчасці” Казлова Ірына Казлова:

– Гэта адзін з самых сур’ёзных форумаў, які заслужыў свой аўтарытэт праз пашырэнне адукацыйных праграм, прыцягненне маладых кадраў у гэту сферу, правядзенне грунтоўных адпаведных фестываляў.

Даследчыца з Арменіі Арусяк Саакян, звяртаючыся да рэпарцёраў, заклікала да больш грунтоўнага і шчыльнага асвятлення тэм народнай культуры ў СМІ:

– Ваша роля вельмі вялікая, праз вас мы спадзяёмся перадаваць усё – праз тэлебачанне, радыё, газеты. Спадзяюся, што гэта спадчына вельмі каштоўная і для вас – гэта стагоддзі, тысячагоддзі, якія губляюцца, і хочацца, каб здабыткі і веды заставаліся не толькі ў даследчыкаў ці некалькіх дзясяткаў цікаўных людзей, але і былі дасяжныя ўсяму народу.

Арусяк Саакян – навуковец – эпасавед Інстытута Археалогіі і Этнаграфіі НАН Арменіі

Саўліус Ліаўс – дырэктар Цэнтра народнай культуры Літвы адзначыў, што “інвестыцыі ў культуру – самыя лепшыя інвестыцыі, яны заўсёды акупляюцца і даюць плён, гэтыя веды застаюцца важнымі для ўсяго чалавецтва”. Ён, дарэчы, параўнаў пашырэнне стасункаў у сферы народнай культуры паміж нашымі краінамі са снегавым комам і выказаў меркаванне, што падобных форумаў у свеце вельмі мала.

“На сённяшні дзень з мовай не дужа вялікая бяда, асабліва калі параўнаць, як было яшчэ гадоў дзесяць таму”

Былі, зразумела, і пытанні з боку прадстаўнікоў СМІ, але, паколькі пра сам форум было расказана вельмі падрабязна, яны тычыліся больш агульных тэм. У прыватнасці былі пытанні пра прыцягненне замежных турыстаў праз фальклор і мясцовую народную культуру, пра магчымасці і варыянты гастроляў беларускіх музычных народных калектываў у краіны з іншымі, не славянскімі традыцыямі.

9
На пытанне адказвае дыректар Магілёўскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў

Рэпарцёр агенцтва Белапан Уладзімір Лапцэвіч запытаў пра вышыванкі – чаму ўзнікла мода на іх, ці можна гэта лічыць пашырэннем цікаўнасці да традыцыйнай культуры. Яму адказала Галіна Баркевіч – загадчык аддзела культуры з Віцебска. Яна ўзгадала гісторыю ўзнікнення моды на вышыванкі, дадала, што перш за ўсё цікавасць да нацыянальнага касцюма была падхоплена моладдзю, а гэта азначае, што не ўсё згублена, што расце і ўвогуле інтарэс да народнай культуры, да традыцыйных танцаў і спеваў.

Прадстаўнік нашага парталу 6tv.by, а да таго ж, яшчэ і газеты “Наша слова” – органа грамадскага аб’яднання ТБМ імя Скарыны, Алесь Сабалеўскі запытаўся наконт недастатковага выкарыстання роднай мовы пад час правядзення культурных імпрэз і практычна поўнай яе адсутнасці ў адукацыйных і святочных праграмах дзіцячых садкоў. Гэтую сітуацыю паясніў Алег Хмялькоў, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Па яго словах, “на сённяшні дзень з мовай не дужа вялікая бяда, асабліва калі параўнаць, як было яшчэ гадоў дзесяць таму”. Ён адзначыў, што сёння супрацоўнікі лёгка размаўляюць па-беларуску, прычым бывае, што нават і з замежнымі гасцямі.  “На Магілёўшчыне значная частка мерапрыемстваў праводзіцца па-беларуску, нават многія афіцыйныя імпрэзы, урачыстасці з нагоды дзяржаўных святаў праводзяцца на мове, асабліва прынцыпова гэта робіцца ў вобласці”, – дадаў ён.

Раскрываць пытанне пра мову ў дзіцячых садках дужа не сталі, спаслаўшыся, што гэта не зусім фармат сённяшняй сустрэчы і яго трэба адрасаваць да ўстаноў і міністэрства адукацыі.

На пляцоўцы перад філармоніяй былі арганізаваны  вясёлыя танцы і прыпеўкі, накрыты багаты стол са стравамі народнай кухні.

У гэты ж дзень для гасцей форума зладзілі экскурсію па горадзе. А ўвечары, у рамках абласнога  праекта “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, Краснапольскі раён прадставіў творчую прэзентацыю “Сябрына на Пакровы”. Традыцыйна для такіх імпрэз, на пляцоўцы перад філармоніяй былі арганізаваны вясёлыя танцы і прыпеўкі, накрыты багаты стол са стравамі народнай кухні. Пачаставаліся ды патанчылі і замежныя госці форума.

2

Чаго толькі не было нагатавана гаспадарчымі рукамі краснапольскіх жанчын, не забыліся нават на традыцыйную хлебную самагонку.   Як кажуць – была і шкварка і чарка!

Да вясёлых народных танцаў далучыліся і замежныя госці

Завяршыў вечар канцэрт народных калектываў Краснапольскага раёна   

Гэткія канцэрты народных калектываў розных раёнаў Магілёўшчыны праходзяць штомесяц, а то і часцей  –  ў межах праекта “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”. Уваход на іх вольны, а добрага настрою і  светлых эмоцый яны даюць значна больш, чым выступленні любых “попзорак”.

 

10
11

12

13
Арганізатарамі форума з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам, установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы”. Трэба дадаць, што ў свой час Магілёўшчына з’яўлялася ініцыятарам першага гэткага грунтоўнага з’езда даследчыкаў народных культур.

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

Выставка-ярмарка «Город мастеров» открывается в Могилеве 11 октября

Дзяжурны адміністратар

Галоўны завод Магілёва чакаюць масавыя скарачэнні

Могилевчане лучше всех бьются на мечах

Дзяжурны адміністратар 2