Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксандар Страх

Аляксандр Страх 2
Аляксандар Страх

Актывіст да разгляду адміністрацыйнай справы будзе знаходзіцца ў ізалятары для часова затрыманых. Пра гэта паведамілі ў Ленінскім аддзеле міліцыі. У чым віна пенсіянера, пакуль невядома.

Зняволілі Аляксандра Страха 24 сакавіка. Пра візіт міліцыянтаў актывіст паведаміў свайму аднапартыйцу Аляксандру Шаўцову. З яго слоў, спачатку «госці» настойліва грукаліся ў дзверы, а затым адключылі электрычнасьць.

«Усё, яны прыйшлі», — паспеў сказаць Аляксандар Страх, і сувязь з ім перарвалася.

Актывіст 15 сакавіка быў на мітынгу магілёўскага «Маршу недармаедаў». У дзень правядзення акцыі пратэсту пазбег затрымання.

Аляксандар Страх — вайсковы пенсіянер. Служыў у флоце. Даглядае сына-інваліда.

Крыніца: “Радыё Свабода”

апошія запісы

Бобруйск признан столицей преступности

Дзяжурны адміністратар 2

“Інтэлігентныя” вуліцы Магілёва

Известный могилевский боксер оказался виновником ДТП, в котором погибли мужчина и 11-летний ребенок