Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

У Магілёве журналісты і кандыдаты ў дэпутаты абмеркавалі парламенцкія выбары

p-4

18 верасня ў Магілёве прайшоў прэс-клуб, падчас якога журналісты і ўдзельнікі выбарчай кампаніі абмеркавалі ход і вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Удзел у дыскусіі прыняло амаль тры дзясяткі чалавек з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны. Мінулую электаральную выбарчую кампанію абмяркоўвалі журналісты, кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы, назіральнікі і нават старшыня ўчастковай выбарчай камісіі.

Выступы і спрэчкі працягваліся амаль тры гадзіны. Па выніках дыскусіі ўдзельнікі прэс-клуба прыйшлі да высновы, што выбараў, як інструмента дэмакратыі, у Беларусі дагэтуль няма.

Як адзначыў каардынатар кампаніі назірання “Права выбару” па Магілёўскай вобласці Віталь Макаранка, сапраўдных вынікаў галасавання не ведае ніхто, за выключэннем лічаных асоб. Працэдура падліку галасоў застаецца закрытай.

Цікавасць да выбараў у шэраговых грамадзян значна знізілася, людзі не вераць, што іх галасы хоць нешта вырашаюць.

Таксама ўдзельнікі прэс-клуба канстатавалі вельмі нізкую актыўнасць большасці дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты падчас прайшоўшай выбарчай кампаніі.

p-1

p-2

p-3

 

апошія запісы

В Могилеве ревнивый муж убил жену

Дзяжурны адміністратар

Мясцовыя палітыкі прапанавалі абмеркаваць ў Магілёве вылучэнне адзінага кандыдата ў прэзідэнты

Актывісты сабралі некалькі тысяч подпісаў супраць «Омск Карбону»