Навіны Бялыніч Навіны Круглага Навіны Магілёва Навіны Шклова Палітыка і грамадства

У Мінскім гарадскім судзе разгледзелі скаргу Рыгора Кастусёва

Рыго Кастусёў - 1У Мінскім гарадскім судзе 2 верасня адбыўся разгляд скаргі намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Суддзя Алег Зямцоў пакінуў у сіле папярэдняе рашэнне суда Савецкага раёна г. Мінска аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка 2016 года.

Па словах Р.Кастусёва, ён не згодны з пастановай суддзі Мінскага гарадскога суда А.Зямцова і абавязкова будзе яе абскарджваць у вышэй стаячых судовых інстанцыях.

Нагадаем, што Рыгор Кастусёў 31 ліпеня накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суддзі суда Савецкага раёна г. Мінска Марыны Фёдаравай ад 21.07.2016 г. аб пакаранні яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь (420 рублёў) за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.

У скарзе палітык прасіў Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суддзі М. Фёдаравай па адміністрацыйнай справе па ч. 1 арт. 23.24 КаАП і спыніць супраць яго адміністрацыйны працэс за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Таксама Кастусёў звяртаўся да суда з просьбай вынесці на адрас суддзі Фёдаравай М. А. прыватнае вызначэнне за прыняццё заведама неправасуднай пастановы.

Кастусёў лічыць, што ён не дапускаў ніякіх парушэнняў беларускага заканадаўства падчас адзначэння Дня Волі 25 сакавіка 2016 г. у Мінску. Святкаванне Дня Волі ажыццяўлялася з дазволу Мінскага гарвыканкама, і Рыгор Кастусёў, які быў адным з арганізатараў акцыі, прыводзіць пераканаўчыя доказы, што мерапрыемства прайшло арганізавана і без  усялякіх эксцэсаў.

2 верасня ў Мінскім гарадскім суддзе адбыўся разгляд ужо другой скаргі Рыгора Кастусёва. Раней суддзя суда Савецкага раёна Мінска Наталля Драчова ўжо карала палітыка штрафам у памеры 30 базавых велічынь за удзел “у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” паводле артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за адзначэнне Дня Волі 25 сакавіка ў гэтым годзе.

Тады Рыгор Кастусёў не пагадзіўся з прысудам суда Савецкага раёна Мінска і абскардзіў яго рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе.

17 чэрвеня 2016 г. суддзя Мінскага гарадскога суда Валерый Камісараў скасаваў рашэнне аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам з-за шматлікіх памылак, дапушчаных пры складанні пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні і падчас судовага пасяджэння ў судзе Савецкага раёна. Адміністрацыйная справа ў адносінах Кастусёва, згодна рашэння Мінскага гарадскога суда, была накіраваная на перагляд у суд Савецкага раёна да іншага суддзі.

Аднак 21 ліпеня суддзя суда Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава зноў пакарала намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам у памеры ўжо 20 базавых велічынь (420 рублёў) за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка паводле ч. 1 артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Адзначым, што зараз Рыгор Кастусёў з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90.

апошія запісы

Газета “Рэспубліка” рассказала про могилёвский дом с плесенью

Дзяжурны адміністратар

Геннадий Лавренков проведет прием граждан в Шкловском районе

Житель Могилева обвиняется в мошенничестве и подстрекательстве к даче взятки

Дзяжурны адміністратар