Культура Навіны Мсціслава

У Мсціславе перайменавалі вуліцы і плошчу

пётр мсціславец
Фота by.holiday.by

На чарговай дваццаць сёмай сесіі Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб перайменаванні некаторых элементаў вулічна-дарожнай сеткі горада Мсціслава.

Частка вуліцы Першамайская ад кармеліцкага касцёла да будынка «Парыж» здабыла гістарычную назву Кармеліцкая.

Часткі вуліцы Урыцкага ад гандлёвага дома «Родны кут» да ДУДА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслава» вярнулі ранейшую назву – Пірагоўская.

Цэнтральная плошча горада названая дэпутатамі ў гонар славутага земляка – Пятра Мсціслаўца.

Пётр Мсціславец – вядомы кнігадрукар, які жыў у XVI стагоддзі. Разам з бліжэйшым паплечнікам Іванам Фёдаравым ў 1564 годзе ён надрукаваў у Маскве першую дакладна датаваную рускую кнігу «Апостал».

Беларускі першадрукар Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу “Псалтыр” у 1517 годзе.

 

апошія запісы

Группа BRUTTO выступит в Могилеве

Дзяжурны адміністратар 2

Сталіцай БНР ледзь не стаў Магілёў

Чорна-белае кіно, створанае ў стылістыцы першага бязгукавага сінематографа, пакажуць у Магілёве ў нядзелю 23 верасня

Дзяжурны адміністратар