Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва У Свеце

У расейскай Туле падрыхтавалі выставу, прысвечаную Магілёву

Гарады маюць пабрацімскія сувязі, таму супрацоўнікі тульскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі вырашылі падрыхтаваць віртуальную выставу пад назовам “Слаўны горад Магілёў”. Але атрымалася яна крыху нязграбная і наўрад ці будзе цікавая наведнікам.

На выставе сабраныя выданні па гісторыі, культуры, прыродзе, сорту і турызме і іншым галінам жыцця горада на Дняпры, таксама яна распавядае пра самых знакамітых ураджэнцаў Магілёўшчыны. Але, нажаль, прадказальна самы вялікі раздзел займае перыяд Другой сусветнай вайны. Дагэтуль уся гісторыя круціцца вакол 1941-1945 гадоў, не зважаючы на тое, што іншыя перыяды жыцця абодвух гарадоў нашмат цікавейшыя.

Друкаваныя выданні, прысвечаныя Магілёву можна пагартаць у чытальных залах бібліятэкі: тут шырокапрадстаўленыя фотальбомы, даведнікі, мастацкая літаратура. Але выстава маецца і ў электроннным выглядзе на інтэрнет-сайце тульскай бібліятэкі. Уражанне яна пакідае не вельмі добрае, бо нагадвае школьны рэферат у pdf-фармаце. Азнаёміцца з ёй можна па спасылцы: http://www.tounb.ru/arkhiv-novostej/1774-gorod-pobratim

Фота: Btula.ru

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

Люди в Могилеве, которые очень сильно хотели пообщаться с Лукашенко. Два фото

Лукашенко поставил задачи руководству Могилевской области

Дзяжурны адміністратар

У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 395 тысяч чалавек

Дзяжурны адміністратар