Яндекс.Метрика
Культура Навіны Шклова

У Шклове ўзгадалі хрысціянскія святы і гісторыю мясцовых храмаў

На гэтым тыдні ў УА “Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12” прайшлі мерапрыемствы , прысвечаныя надыходзячаму святу Нараджэння Хрыстова.

Перад навучэнцамі з паведамленнямі выступілі выкладчыкі ўстановы Тамара Шурынава і Аляксандр Грудзіна. У сваіх паведамленнях педагогі распавядалі гісторыю ўзнікнення свята Нараджэння Хрыстова і аб гісторыі і існаванні хрысціянскіх святынь на Шклоўшчыне.

Тамара Шурынава

Выкладчык і краязнаўца Аляксандр Грудзіна распавядаў, што аднойчы да яго прыйшоў юнак  ў якога ўзніклі пытанні, на якія ён не знаходзіць адказу. Напрыклад: “Чаму людзі на працягу стагоддзяў любяць і святкуюць Каляды? Чаму чакаюць свята Нараджэння Хрыстова?”.   Безумоўна, пытанні здівілі. У першую чаргу таму, што такое пытанне ўзнікла аб адным з самых галоўных хрысціянскіх святаў і тое, што юнак з няверуючай сям’і. Менавіта гэта і падштурхнула падрыхтавацца і паразважаць з навучэнцамі ліцэя аб хрысціянскіх святах і гісторыі існуючых і існаваўшых раней мясцовых хрысціянскіх святынях.

Аляксандр Грудзіна

У выніку сустрэча прайшла цікава і вельмі карысна. Хочацца спадзявацца, што падобныя сустрэчы дапамагаюць выхавнню і будуць спрыяць духоўнаму абуджэнню моладзі.

Харытон Васільевіч

апошія запісы

Мультикультурная встреча «Soup» состоялась в Могилеве

Дзяжурны адміністратар

Могилёвский андеграунд выходит из подполья (Видео)

Як узнікаў Быхаў

Дзяжурны адміністратар