Навіны Слаўгарада Палітыка і грамадства

У Слаўгарадзе развіталіся з Верай Васільеўнай Шкірманковай

SONY DSC
Вера Васільеўна і Фелікс Уладзіміравіч Шкірманковы. Фота Сяргея Няроўнага

3 снежня ў Слаўгарадзе пахавалі Веру Васільеўну Шкірманкову, якая памерла напярэдадні пасля цяжкой хваробы.

Вера Васільеўна была жонкай вядомага беларускага пісьменніка, ветэрана вайны другой сусветнай вайны, сябра Партыі БНФ Фелікса Ўладзіміравіча Шкірманкова. Глыбока культурная і адукаваная жанчына, Вера Васільеўна на працягу ўсяго жыцця дапамагала Феліксу Ўладзіміравічу ў яго штодзённых справах.

Шэсцьдзесят сем год Шкірманковы пражылі разам, падзяляючы гора і радасці, разумеючы адзін аднаго без усялякіх слоў з аднаго позірку.

Развітацца з Верай Васільеўнай прыйшло каля трох дзясяткаў чалавек. Разам з роднымі і суседзямі, аддаць даніну памяці Веры Васільеўне і праводзіць яе ў апошні шлях прыехалі паплечнікі Фелікса Ўладзіміравіча з Партыі БНФ, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Яцкоў, сябры ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці, журналісты крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад”.

Сябры і паплечнікі, блізкія і родныя казалі шмат цёплых слоў пра Веру Васільеўну, пра цудоўную сям’ю Шкірманковых, якая з’яўлялася сапраўдным прыкладам узаемнай павагі і ўзаемаразумення. Усе прысутныя на цэрэмоніі развітання выказвалі спадзяванне, што Фелікс Уладзіміравіч здолее вытрымаць цяжкі ўдар і працягне сваю дзейнасць на карысць роднай Беларусі.

Пахавалі Веру Васільеўну Шкірманкову на гарадскіх могілках у Слаўгарадзе.

shk5

shk3

shk4

shk1

Барыс Вырвіч

Related posts

История таможенного дела на Могилевщине

Дзяжурны адміністратар

Центр городских инициатив представляет результаты социологического исследования по основным проблемам, волнующим жителей города

У Мінскім гарадскім судзе разгледзелі скаргу Рыгора Кастусёва

Дзяжурны адміністратар

1 comment

Comments are closed.