Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Улады забаранілі пікет прафсаюза РЭП у Дзень Канстытуцыі

Спачатку грошы – потым свабода мірных сходаў, палічылі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Гарвыканкам адмовіўся задаволіць заяўку мясцовых сябраў прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці на пікет у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. Па словах прававога інспектара арганізацыі Аляксея Яўгенава, улады запатрабавалі спачатку прадаставіць аплочаныя дамовы на паслугі «хуткай дапамогі» і камунальнікаў. Хоць заяўнік даў абавязацельства на аплату паслуг адразу ж, як толькі будзе адобрана заяўка.

– Акрамя таго, паведамілі, што няясна, адкуль будзе адбывацца фінансаванне мерапрыемствы, – распавёў Яўгенаў.

На яго думку, улады адмаўляюць у правядзенні мірных акцый пад любой падставай:

– Яны ў сваіх адказах заўсёды пішуць, што захочуць. У Менску не далі пікет па адной прычыне правесці, у нас – па іншай, але відавочна, што ўсё гэта надуманыя довады, – лічыць сябра РЭП.

Правядзенне пікету планавалася ў дазволеным уладамі месцы – на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Удзельнікі мірнага сходу хацелі праявіць салідарнасць з Беларускім прафсаюзам работнікаў радыё-электроннай прамысловасці, запатрабаваць спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы РЭП і спыніць крымінальны пераслед лідэраў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Фота: mspring.online

Ігар Лазоўскі

Крыніца: mspring.online

апошія запісы

В Могилёвском районе в ДТП погиб молодой парень

Дзяжурны адміністратар

Комплекс по производству фейерверков планируют построить в Могилевском районе

Дзяжурны адміністратар

Отпразднуй День рождения Могилева с национальным колоритом!

Дзяжурны адміністратар 2