Яндекс.Метрика
Культура Навіны Хоцімска

Хоцімскі тэатр “Прамень” робіць спектакль на “трасянцы”

xocim
Фота: hotimsk.by

Народны аматарскі тэатр “Прамень” з Хоцімска рыхтуе новую пастаноўку. У цэнтры сюжэтнай лініі будзе звычайная вясковая сям’я падчас сваркі.

Асаблівасцю спектакля будзе тое, што акторы будуць размаўляць на мясцовай гаворцы. Выкарыстанне “трасянкі”, прывычнай для мясцовых гледачоў, сцэнарыст тэатра Аляксандр Аляксандрын называе адметнасцю сваіх пастановак.

Ён патлумачыў, што бярэ сюжэты з рэальнага жыцця, бо жыццё прыдумляе ўсё лепш за людзей. Як адзначае ТРК “Магілёў”, пастаноўка грунтуецца на рэальным выпадку, пра які сцэнарысту распавёў знаёмы.

Свой новы спектакль хоцімскі тэатр плануе прэзентаваць у Расіі.

Крыніца: euroradio.fm

апошія запісы

В Хотимском районе мужчина за ночь совершил две кражи и два разбойных нападения

Михаил Пимоненко: “Моя жизненная пьеса ещё не сыграна”

Дзяжурны адміністратар

“Тэатральныя вечарыны” зладзілі ў Краснаполлі (відэа)

Дзяжурны адміністратар