Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Бабруйска

«Ходзіш, як чучала» і «… не робіш днямі»: адказ дырэктара на скаргу маладога спецыяліста

У Бабруйскім раёне дырэктар прадпрыемства «Неўскі-агра» Аляксандр Атрохаў як мог патлумачыў размеркаванаму да яго маладому спецыялісту, што ён думае пра яго і ягоную працу. Нагодай для размовы стала скарга нядаўняга студэнта на адсутнасць жылля.

Аляксандр Атрохаў. Фота: belarus-mtz.by

Аўдыёзапіс размовы прыводзіць NEXTA.

Мы ж сабралі для вас адцэнзураваны варыянт

«Ты … не робіш днямі, …. Я б цябе забіў. Ходзіш, …, як чучала. Ты сябе бачыў, …? У люстэрка глядзеўся? На цябе брыдка глядзець, …. Спецыяліст, …. Гэта не маё меркаванне, гэта меркаванне адукаваных людзей», – адзначыў падчас размовы дырэктар.

Пры гэтым ён пагражаў спецыялісту праблемамі з далейшым працаўладкаваннем:

«Ходзіць, …, як індык які, …. Я табе яшчэ раз сказаў: яшчэ раз будзе – валі адсюль …, каб я цябе не бачыў. Інакш я табе, …, зраблю так, што … куды ўладкуешся. Разумееш? Загад напішу, што, …, зусім не валодаеш … нічым. Нулявы проста. І з гэтым запісам у Працоўнай кніжцы будзеш, …, пастухом працаваць. Таму я цябе прашу па-чалавечы: збірайся і …, каб я цябе не бачыў, адсюль».

Паводле дырэктара, ён бы ўжо даўно звольніў размеркаванага студэнта.

«Убірайся, …. Не на таго нарваўся, …. Ён мне нервы рваць будзе, …. Працаваць ён не будзе, …. Зараз камісія праверыць, складзем такую паперу. Паглядзім, што ты робіш, …. А я ўпэўнены, што там будзе адно гаўно, …. Сядзіш, …, як … ведае што, …. Дзякуючы бухгалтару ты зараз тут працуеш. Я ўжо паўгода сказаў выперці цябе … адсюль. А яна цябе трывае дагэтуль», – заяўляе на аўдыё Аляксандр Атрохаў.

Праўда, напрыканцы размовы, дырэктар пераходзіць на вы і пазбаўляецца ад мацюкоў, але дапамагаць працаўніку ўсё адно не збіраецца.

«Якое жыллё? Вам уязджаць трэба адсюль. Я рады, што высяляе [уладарка памяшкання. – Рэд. Belsat.eu]. У інтэрнаце месца няма. Гэта не інтэрнат, гэта гасцініца. Будзеш плаціць – я цябе пасялю. Вам трэба ўязджаць, малады чалавек? Разумееце?» – тлумачыць ён.

«Па-твойму не будзе …. На… я буду яго цярпець, …», – заключае Аляксандр Атрохаў.

Карэспандэнты «Белсату» спрабавалі звязацца з дырэктарам, але на момант тэлефанавання ён быў на селектарнай нарадзе. Калі яна скончыцца, у прыёмнай не ведалі. Мы паспрабуем звязацца з Аляксандрам Атрохавым, каб зразумець, што так яго раззлавала ў дзеяннях працаўніка.

Дзяржаўнае ААТ «Неўскі-Агра» знаходзіцца ў аграгарадку Кавалі Бабруйскага раёну. Яно было ўтворанае на базе калгасу імя Аляксандра Неўскага, да якога далучылі шэраг іншых прадпрыемстваў. З 2019 годзе «Неўскі-Агра» праходзіць працэдуру санацыі.

МГ, belsat.eu

апошія запісы

У Краснаполлі на Магілёўшчыне затрымалі дзяўчыну за надпіс «Стоп Лука»

В Бобруйске продавец ритуального магазина присваивала деньги на погребение

Дзяжурны адміністратар

Ночью в Могилеве спасатели доставали из машины пострадавшего и труп женщины

Дзяжурны адміністратар