2.1 C
New York City
27 студзеня, 2020
Здарэнні Навіны Горак Навіны Крычава

З калоніі ў Горках уцёк расеец: здабыў свой пашпарт і з’ехаў на таксі за мяжу

43-гадовы грамадзянін Расіі Аляксандр Мудрачэнка летась насмерць збіў веласіпедыста. За гэта мужчына атрымаў 4 гады калоніі-пасялення, але пад вартай не затрымаўся — злавіў таксі і з’ехаў у Расію.

Ілюстрацыйнае фота

Само ДТЗ з удзелам Мудрачэнкі адбылося ўначы 19 чэрвеня 2017 года. Мужчына за стырном «Фальксвагена» ехаў па трасе Крычаў — Орша — Лепель. Непадалёку ад вёскі Зуі ён вырашыў абагнаць машыну, што ехала перад ім, і выруліў на сустрэчную паласу. Там ён збіў веласіпедыста, які ехаў па ўзбочыне сустрэчкі. Прычым веласіпед меў святлоадбівальныя элементы, адзначалі пасля даішнікі.

47-гадовы веласіпедыст памёр на месцы.
Мудрачэнку затрымалі. Высветлілася, што ён п’яны.

Мудрачэнка — жыхар Кагалыма (гэта поўнач Расіі, Цюменская вобласць). Праўда, нарадзіўся ён ў Крычаве. Прыязджаў да сваякоў.

Мужчыну змясцілі пад варту. У канцы верасня пачаўся суд. А 2 кастрычніка быў агучаны вырак — 4 гады калоніі-пасялення і забарона кіраваць аўто на 5 гадоў. Пасля адседкі ён мусіў быць экстрадаваны ў Расію, бо мае грамадзянства гэтай краіны.

Адбываць тэрмін Мудрачэнку накіравалі ў калонію №16 у Горках, дзе звычайна і сядзяць вінаватыя ў падобных злачынствах.

Але ў сакавіку 2018 года стала вядома, што Мудрачэнка ўжо ў Расіі.

Першым пра гэта паведаміў расійскі тэлеграм-канал Mash. Па іх інфармацыі, Мудрачэнка неяк здабыў свой пашпарт, пасля чаго выклікаў таксі і на ім з’ехаў у Расію. Там яго затрымалі паліцэйскія, але выдаваць беларусам не сталі — праз грамадзянства Расіі. Цяпер Мудрачэнка спакойна жыве на волі.

У горацкай калоніі пацвердзілі: мужчына сапраўды збег, яшчэ ў лютым. Праўда, распавядаць падрабязнасці адмовіліся.

Крыніца: “Наша ніва”

 

Related posts

Смертельное ДТП на Могилевщине (видео)

Десять лет возрождения католичества в Горках.

Дзяжурны адміністратар 2

Задержан один из руководителей Могилевского автомобильного завода имени С.М. Кирова