Здарэнні Навіны Бялыніч

Забойства ў Вялікай Машчаніцы: у студзені суд пачне разглядаць справу раней апраўданых падазраваных?

У студзені 2020 года павінен распачацца суд па абвінавачванні ўсіх раней апраўданых асоб у забойстве сям’і з шасці чалавек у аграгарадку Вялікая Машчаніца ў 2005 годзе. Пра гэта распавялі карэспандэнту “Магілёўскага рэгіёна” сваякі затрыманых падазраваных.

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне 6tv.by як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!

“Магілёўскаму рэгіёну” пакуль не ўдалося атрымаць пацверджання гэтай інфармацыі з праваахоўных органаў, таму, магчыма, што дата пачатку судовага працэса будзе перанесеная. Разам з тым супрацоўнікі праваахоўных органаў пацвердзілі, што расследванне “Машчаніцкай справы” амаль скончана і ўжо ў хуткім часе яна будзе накіраваная для разгляду ў суд

Падазраваныя ў забойстве па “Машчаніцкай справе” былі затрыманыя напачатку лістапада 2018 года і з таго часу знаходзяцца пад вартай. У кастрычніку гэта года тэрмін іх знаходжання за кратамі быў у чарговы раз падоўжаны якраз да канца студзеня 2020 года.

Як адзначаюць самі сваякі падазраваных у забойстве, яны не маюць практычна ніякай інфармацыі пра ход расследавання. Затрыманым забаронена распавядаць гэту інфармацыю, пад падпіскай аб неразгалошванні знаходзяцца і іх адвакаты.

Крымінальны пераслед раней апраўданых у забойстве быў зноў распачаты пасля таго, як у следства з’явіліся раней невядомыя доказы – у выніку экспертызы былі знойдзены пахавыя сляды некаторых з падазраваных на прадметах з месца здарэння. Зараз, нібыта, у следства таксама з’явілася сведка, якая гатова даць паказанні, што пацвярджаюць віну затрыманых.

Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін, Генадзь Салаўёў, Аляксандр Клебча ў першы раз былі затрыманыя праз дзень пасля таго, як у ноч на 1 чэрвеня 2005 года ў вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна была забіта сям’я з шасці чалавек, у тым ліку двое маленькіх дзяцей.

Неўзабаве ім было прад’яўлена абвінавачванне ў забойстве. Расследванне па справе цягнулася амаль паўтары гады, пасля адзінаццаць месяцаў у Магілёўскім абласным судзе пад старшынствам суддзі Міхаіла Мельнікава ішоў судовы працэс. Па выніках судовага разгляду пракурор патрабаваў для двух падазраваных выключную меру пакарання – растрэл, для трох іншых – пажыццёвае зняволенне.

Аднак 2 лістапада 2007 года судовая калегія Магілёўскага абласнога суда ўсім пецярым хлопцам у сувязі з недаказанасцю віны вынесла апраўдальны прысуд. Адзін з падсудных – Аляксандр Клепча – быў вызвалены з пад варты ў зале суда, астатнія чацвёра былі пакараныя тэрмінамі зняволення ад 4 да 10 гадоў 2 месяцаў за іншыя злачынствы: крадзяжы, сэксуяльныя дачыненні з непаўнагадовымі, спробу згвалтавання, хуліганства.

Пазней адбылося паседжанне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, які пакінуў прысуд Магілёўскага абласнога суда без змен.

Нагадаем, што 20 кастрычніка ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна нечакана згарэў дом па вуліцы Ключаўской, у якім ў далекім 2005 годзе забілі сям’ю з шасці чалавек. У хаце з часоў жудаснага забойства ніхто не пражываў, дом быў даўно адключаны ад электрычных сетак, ды і наогул мясцовыя жыхары заўсёды абыходзілі бокам гэта сумна вядомае месца.

Бялыніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці», аднак вынікі расследвання гэтай справы пакуль не агалошваліся.

Сяргей Семяновіч. Фота аўтара

Каментары

Каментаў

апошія запісы

Могилевские спасатели спасли корову

Дзяжурны адміністратар

Россиянин, незаконно проживавший в Мстиславле, заразил двух женщин ВИЧ

В Кричевском районе “Мазда” столкнулась с трактором

Дзяжурны адміністратар