3.6 C
New York City
студзень 25, 2020
Навіны Шклова Палітыка і грамадства

Жаночы Клуб з’явіўся ў Шклове

У Шклове зарганізаваўся Клуб Жаночага Лідэрства. Яго лідэрка – Ала Мінкіна. Актыўная і свабодная ў меркаваннях і дзяннях жанчына вярнулася ў родны Шклоў і пабачыла пасля Менску, што жыццё тут даволі павольнае і ўсе жывуць нібыта па інэрцыі, а некаторыя і са страхам. Арганізавала жанчын і мужчын на сустрэчы КЖЛ, дзе плануюць вучыцца з трэнерамі, абмяркоўваць патрэбныя для ўдзельнікаў пытанні з паспяховымі людзьмі, будуць разабірацца ў праблемах горада з экспертамі.

Першая сустрэча ўжо адбылася. Кіраўніца жаночай праграмы Пралеска з Магілёва Надзея Салаўёва выступіла перад КЖЛ у Шклове, дзе распавяла пра досвед КЖЛ у Магілёве і падзялілася некаторымі парадамі.

Клуб Жаночага Лідэрства ў Шклове плануе правесці 6 сустрэчаў, майстар-класаў і трэнінгаў па наступных тэмах: поспех у грамадскай дзейнасці; як распачаць і развіць бізнес; гендер і жаночае лідэрства, як прасунуць сваю ідэю і знайсці прыхільнікаў у арганізацыю праз сацыяльныя медыя; як спланаваць і правесці грамадскія кампаніі ў Шклове; юрыдычна-прававыя аспекты існавання КЖЛ.

Жыхары запрашаюцца на сустрэчы КЖЛ, каб давецца штосьці новае і дзейнічаць актыўна на карысць свайго горада.

Related posts

Мсціслаў усё ж здольны прыцягваць турыстаў

Дзяжурны адміністратар 2

Министр антимонопольного регулирования и торговли Беларуси Владимир Колтович 8 декабря проведет личный прием граждан в Хотимском райисполкоме

Дзяжурны адміністратар

В Чаусском районе сельчане просят вернуть им переданный арендатору пруд

Дзяжурны адміністратар