Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Круглага

Затрыманы дырэктар Круглянскай ПМК-266

Фота: БЕЛТА

У Круглым сілавікі затрымалі аднаго з самых уплывовых будаўнікоў краіны — дырэктара мясцовай ПМК № 266 Мікалая Патрончыка, паведамляе tut.by.

Паводле неафіцыйных крыніцаў, на 66-гадовага менеджара пачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры. Суразмоўца tut.by заявіў, што рашэнне прымалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

Патрончык мае званне заслужанага будаўніка Беларусі. Ён кіруе самым паспяховым прадпрыемствам у горадзе — дзяржаўнай арганізацыяй “Круглянская перасоўная механізаваная калона №266” (ПМК). Пад началам Патрончыка працуюць больш за тысячу чалавек.

Цяпер абавязкі кіраўніка ПМК №266 выконвае Сяргей Куранкоў.

У Камітэце дзяржкантролю і КДБ паведамілі, што гэтыя ведамствы не маюць інфармацыі пра крымінальны пераслед Патрончыка. У Следчым камітэце не абверглі і не пацвердзілі затрыманне будаўніка і паабяцалі пракаментаваць гэтае пытанне пазней.

Патрончык узначальвае ПМК №266 з 1995 года. Гэтае прадпрыемства будавала розныя аб’екты ў Беларусі — ад жылля да вытворчых памяшканняў. Таксама арганізацыі належаць некалькі гандлёвых і забаўляльных цэнтраў, гатэль, рэстаран, крамы, а таксама пчальнік, кандытарская вытворчасць, цэхі па вытворчасці сталяркі, металаканструкцый, швейнай прадукцыі і мясапрадуктаў.

Акрамя таго, ПМК №266 цалкам адбудавала малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі — вёску Александрыя і Лядовы палац у Шклове. У тым ліку ПМК зрабіла рэзідэнцыю прэзідэнта “Александрыя-2”.

У 2012 годзе Лукашэнка прапаноўваў Патрончыку пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва, але той адмовіўся. А ў 2015-м Патрончык быў указам Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені.

Крыніца: euroradio.fm

 

апошія запісы

Почти 15 кг: в Могилевском районе рыбак поймал большого сазана

Дзяжурны адміністратар

Памятаеце, магілёвец адмовіўся ад подпісу за Лукашэнку? Ён «раптам» перадумаў пасля рэзанансу ў СМІ і пакінуў яе ў сіле, звярнуўшыся ў ЦВК

Житель Круглого попал в аварию в Осиповичском районе

Дзяжурны адміністратар