Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Захаваем гістарычную спадчыну разам

Талака7м

Актывісты грамадскага аб’яднання ТБМ імя Скарыны 2 верасня зладзілі невялікую талаку па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол будынку ХІХ стагоддзя, што месціцца ў завулку Камісарыятскім у Магілёве.

Гэты дом, які мае статус «гісторыка-культурнай каштоўнасці», быў некалькі год таму выведзены з жылога фонду і пакуль з’яўляецца «нічыйным», то бок належыць дзяржаве. А паколькі гаспадара няма, то ён паступова прыходзіць у заняпад, а двор зарастае пустазеллем ды хмызняком. Нават, як часцяком бывае ў нашай дзяржаве, будынак неяк планавалася пазбавіць статуса каштоўнасці ды знесці.

І зноў жа, дзякуючы неабыякай грамадскасці – намаганнямі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў, пры актыўнай дапамозе сябраў магілёўскага ТБМ, дом удалося захаваць. У некага можа ўзнікнуць думка, маўляў, навошта ў горадзе гэткія «развалюхі», тым болей, што гэта зусім не архітэктурны шэдэўр, а так, звычайны жылы дом, якіх было вельмі шмат раней, можа нават і прыгажэйшых. Але ў тым і справа – ён застаецца фактычна апошнім гэткім архітэктурным аб’ектам у горадзе, які захаваў уласцівы менавіта магілёўскаму дойлідству стыль і аздабленне. А калі ўлічыць, што нават тыя старыя будынкі, што захаваліся, пасля рамонтаў і «рэстаўрацыі» звычайна ўжо непапраўна мяняюць свой гістарычны выгляд, гэты дом цалкам можна лічыць унікальным.

Ужо які год разглядаецца магчымасць перадачы будынка Таварыству аховы помнікаў. Менавіта яно змагло б захаваць аўтэнтычны выгляд дома, зрабіць тут музейную экспазіцыю гарадскога побыту. Ды і ў Таварыства з’явіўся б добры ўтульны офіс з невялічкай канферэнц-залай, чаго так не хапае ў Магілёве. У гэтым офісе можна было б без перашкод збірацца для абмеркавання розных актуальных грамадскіх і гарадскіх праблемаў.

Ну а пакуль усё тая ж дзейная грамадскасць будзе і далей наглядаць за будынкам, прыбіраць смецце, ды сачыць, каб у нейкі момант чарговая гістарычная каштоўнасць не ператварылася ў груду друзу.

Алесь Сабалеўскі

Талака3м

Талака6м

апошія запісы

«Могилевское цунами» или «Потоп на Дубровенке». (Видео)

У Магілёве ўзнікла ініцыятыва “Захаваем Пячэрскі лесапарк”

Дзяжурны адміністратар

Фотовыставка «Проекты в лицах» открывается в Бобруйске 12 сентября