4.3 C
New York City
студзень 25, 2020
Меркаванне Навіны Бялыніч

Журчаць, журчаць «Драздоўскія крыніцы»

Нядаўна ў ваколіцах аграгарадка Цяхцін, што ў Бялыніцкім раёне, на захад ад яго з’явілася некалькі новых «крыніц». Але гэтая «прыродная з’ява» не вызвала цікаўнасці ні ў эколагаў, ні ў супрацоўнікаў прыродаахоўных установаў.

 З лёгкай рукі вяскоўцаў гэтую з’яву назвалі «Драздоўскія крыніцы», у гонар дырэктара ААТ «Новая Друць» Драздова. Тым больш, што з’яўленне гэтых «крыніц» як раз супала з выбарчай кампаніяй 2016 года па выбарах сенатараў – дэпутатаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пасля якіх ён стаў дэпутатам.

Адкуль жа ўзнікла гэтая з’ява?

 А адказ вельмі просты. Непадалёк ад аграгарадка знаходзяцца ачысныя збудаванні крухмальнага завода ААТ «Новая Друць», уведзенага ў строй у 2008 годзе па кітайскай тэхналогіі.

Яшчэ ў часы запуску завода незалежныя эксперты звярталі ўвагу на шматлікія памылкі і недапрацоўкі дапушчаныя пры яго праектаванні і будаўніцтве. Але гэтыя меркаванні так і засталіся не заўважнымі тымі, хто прымаў рашэнні. Да таго ж дабавіліся і праблемы адсутнасці падрыхтаваных кадраў, праблемы частай змяняемасці кіраўніцтва і спецыялістаў прадпрыемства.

Усё гэта і прывяло да таго, што каналізацыйныя сцёкі з завода пачалі паступаць не на ачыстныя збудаванні, а вылівацца на блізляжачыя палі, разносячы смурод па ўсёй ваколіцы.

Здольнасці існуючай сістэмы ўлады.

 І замест таго, каб прыняць меры па аднаўленні тэхналагічнага працэсу, у кіраўніцтва толькі і хапіла розуму і здольнасці, каб зрабіць абвалоўку гэтага поля з мэтай перасцярогі ад далейшага разліву каналізацыйных сцёкаў у бок вёскі, здаўшы нечыстотам каля двух дзесяткаў гектараў ворыва.

Прынятыя меры не далі чакаемага эффекту, і сёлета сцёкі, прарваўшы абвалоўку, пацяклі ў бліжэйшыя нізінныя мясціны, накапляючыся ў размешчаным побач лесе, несучы далей смурод і забруджванне акаляючага асяроддзя.

Пагрозы для акаляючага асяроддзя

Сітуацыя развіваецца да таго, што сотні, а можа і тысячы кубічных метраў нечыстотаў у час таяння снегу ў весну 2017 года разам з талымі водамі паплывуць праз увесь аграгарадок у раку Друць, а далей і ў Дняпро.

А што ж кіраўніцтва «Новай Друці» і сам сенатар?

 Сп. Драздову, відаць, ніжэй яго гонару займацца нейкімі нечыстотамі і клапаціцца аб экалогіі. У яго галаве зараз раяцца больш глабальныя – дзяржаўныя пытанні.

А можа быць наадварот – накапленне нечыстотаў у лесе гэта і ёсць яго новая задумка дзяржаўнага маштабу для стварэння ў перспектыве гразелячэбніцы?

Ну, калі так, то можна параіць яму ў якасці першых наведвальнікаў гразелячэбніцы запрасіць усіх яго калегаў – дэпутатаў верхняй і ніжняй палатаў беларускага парламенту, кааб яны намесцы ацанілі яго поспехі.

Гэта была бы цэлая гістарычная падзея не толькі для працаўнікоў «Новай Друці», а і для ўсяго Бялыніцкага раёна.

20161202_143506 20161202_143533 20161202_143832 20161218_125840 20161218_125928 20161218_130306

Намеснік старшыні БНФ  Рыгор Кастусёў

Related posts

Рублю ничто не угрожает

Дзяжурны адміністратар

Галоўны магілёўскі хуліган збірае групоўку ў Санкт-Пецярбурзе

Пяць фактаў пра новага галоўнага пагранічніка, ураджэнца Бялыніцкага раёна Анатоля Лапо