Яндекс.Метрика
Культура Навіны Шклова

Жыццё робіць з чалавека крышталь

Напрыканцы студзеня ў Шклове ў рамках грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” у грамадскім цэнтры “Мост” адбылося паседжанне літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага, прысвечанае памяці актыўнага сябра ТБМ, журналіста, літаратара, краязнаўца Леаніда Анціпенкі. Нагода да паседжання 85годдзе з дня яго нараджэння.

Леанід Міхайлавіч нарадзіўся 25 студзеня 1935 года ў вёсцы Цінькаў Крычаўскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага. Тры гады працаваў дырэктарам Рэкашыцкай школы Уздзенскага раёна. З 1963 года – літаратурны супрацоўнік раённай газеты “Ударны фронт” Шклоўскага раёна. З 1975 па 1995 – рэдактар гэтага выдання. Сябар Беларускага Саюза журналістаў і ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

Літаратурную дзейнасць пачаў яшчэ вучнем старэйшых класаў. 20 мая 1954 г. была надрукавана яго байка “Мядзведзь і самакрытыка”. Потым яго байкі, вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ. Леанід Міхайлавіч Анціпенка выдаў некалькі зборнікаў вершаў, прозы, эпіграм і пародый. Сааўтар калектыўных зборнікаў.

Узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Даклад аб творчай дзейнасці Леаніда Міхайлавіча зрабіла філолаг Людміла Драпеза.

Яна распавяла пра асаблівасці творчасці Леаніда Міхайлавіча. Праз яго творы якрава  праходзяць тэмы Радзімы, Маці, Кахання…Сэнс Радзімы знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з паняццем Зямлі, на якой ён нарадзіўся, дзе прайшло маленства, юнацтва, але гэта і людзі, якія жылі побач. Яскрава апісаны абрад хрышчэння (“Быў апушчаны я немаўляткам”), яго адносіны да новай радзімы – Шклоўшчыны (Назаўжды я зрадніўся са Шкловам…). Непарыўны з тэмай радзімы і творы аб прыродзе – яго своеасаблівыя эпітэты, метафары ствараюць асаблівае пачуццё блізкасці жыцця на зямлі. У інтымнай лірыцы Леаніда Міхайлавіча жывуць традыцыйныя матывы: сум і смутак, растанне і чаканне, расчараванне і спадзяванкі.

Сваімі ўспамінамі пра жыццё і творчасць Леаніда Анціпенкі падзяліліся шклаўчане, якія яго асабіста ведалі :

Петр Мігурскі

Алесь Грудзіна

Рыгор Кастусёў

Міхаіл Кучарэнка

Уладзімір Алейнікаў

Алесь Грудзіна зрабіў прэзентацыю творчасці Леаніда Міхайлавіча.

Наперадзе ў працы літаратурнага салона звяртанне да творчасці Уладзіміра Шыціка, Яўгена Крупенькі, Івана Шаўцова, Анатоля Сербантовіча і іншых выбітных творцаў са Шклоўшчыны.

Петр Мігурскі

апошія запісы

Шкловская корона

Дзяжурны адміністратар

Наталля Батракова: «Кажуць, што пішу для хатніх гаспадынь, а поспеху абавязана мужу»

Дзяжурны адміністратар

В Шкловском районе после ДТП два человека оказались в больнице

Дзяжурны адміністратар