Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

19 чэрвеня – семінар-практыкум «Як эфектыўна адстойваць правы грамадзян» ў Магілёве

Эксперт з Украіны Таццяна Кавальчук падзеліцца вопытам, як прымусіць мясцовыяўлады ісці на дыялог.

У Магілёве няма губернатара і мэра – ёсць толькі старшыні аблвыканкама і гарвыканкама. Гаспадароў горада і вобласці не выбіраюць – іх прызначае прэзідэнт. З-за гэтага рэальных механізмаў уплыву на навакольную прастору ў людзей практычна няма.

Атрымліваецца, што ў грамадзян, якія жывуць, працуюць і адпачываюць у Магілёве сёння вельмі мала шанцаў змяняць жыццё ў ім.

З гэтым трэба нешта рабіць. Менавіта таму ў Магілёў 19 чэрвеня прыедзе ўкраінская праваабаронца з дваццацігадовым стажам, трэнер і кіраўнік праектаў ў грамадскай арганізацыі «Моладзь Чэркашчыны» Таццяна Кавальчук.

Яна раскажа, як паспяхова праводзіць адвакатыўныя кампаніі і дамагацца паляпшэнняў пры дапамозе грамадскіх камітэтаў, распавядзе пра магчымасці, якія ёсць у беларусаў і падзеліцца украінскім вопытам.

Сустрэча пройдзе ў магілёўскім «Тэхнапарку», канферэнц-зала №807

Дата і час: 19 чэрвеня, з 16 да 19 гадзін.

Фота: mspring.online

Крыніца: mspring.online

 

апошія запісы

Жители Кричева направили заявление в милицию и прокуратуру на чиновников за фальсификацию выборов

Дзяжурны адміністратар

Фотофакт. Как выглядят кабинки для голосования в Могилеве

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве открыт новый медицинский центр