Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

24 сакавіка будуць судзіць яшчэ адну магілёўскую журналістку

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 сакавіка разгледзіць адміністрацыйную справу магілёўскай журналісткі Дар’і Чульцовай.

Дзяўчыну збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці поводле ч.2 арт.22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Адпаведны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў адносінах Чульцовай быў складзены 20 сакавіка ў Кастрычніцкім РАУС Магілёва.

Пратакол на журналістку склаў старшы ўчастковы інспектар Аляксандр Волкаў. Падставай для складання пратакола з’явіўся ўдзел журналісткі ў асвятленні акцыі супраць падвышэння коштаў на бензін, што праходзіла 8 лютага каля гіпермаркета «Е-сіці» у Магілёве.

Сёння стала вядома, што разглядаць справу Чульцовай 24 сакавіка будзе суддзя Таццяна Міхайлава. Пачатак яе разгляду ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва запланаваны на 10-30.

Па інфармацыі “Магілёўскага рэгіёна”, Дар’я Чульцова не збіраецца ўдзельнічаць у судзе. Дзяўчына накіравала заяву з просьбай, каб справу разгледзелі ў яе адсутнасць, бо не можа з’явіцца ў суд у сувязі са складанай эпідыміялагічнай сітуацыяй. Разам з тым журналістка не лічыць сябе вінаватай у здзяйсненні якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў.

Паводле ч.2 арт. 22.9 КаАП РБ Чульцова можа быць пакараная штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

27 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва павінен адбыцца разгляд справы журналіста Міхаіла Аршынскага. Адміністрацыйны пратакол на яго склалі за відэаздымку ўсе той жа акцыі пратэсту супраць падвышэння коштаў на бензін.

Нагадаем, што 19 сакавіка суд Ленінскага раёна Магілёва пакараў штрафамі ў памеры 50 базавых велічынь двух магілёўскіх журналістаў – А.Скрабунову і А.Сідарэўскага. І Скрабуновай, і Сідарэўскаму ў віну паставілі тое, што яны нібыта ўдзельнічалі “ў незаконным вырабе прадукцыі сродку масавай інфармацыі” без акрэдытацыі, калі 20 лютага здымалі сюжэт пра суд над грамадскім актывістам з Магілёва Станіславам Паўлінковічам. Увечары таго ж дня відэасюжэт пад назвай “Суды над абаронцамі незалежнасці ў Беларусі” быў паказаны на тэлеканале “Белсат”.

Фота: mspring.online

Іван Барысаў

апошія запісы

В Могилевской области объекты общепита будут работать не позднее 23:00

Дзяжурны адміністратар

Начальник управления здравоохранения Могилевщины рассказал о перепрофилировании больниц

Дзяжурны адміністратар

В Могилёве скорая госпитализировала двух жителей с подозрением на коронавирус (видео)

Дзяжурны адміністратар 2