Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Аблвыканкам прыехаў у вёску

З жыхарамі вёскі Сенькава, што знаходзіцца адразу за магілёўскай кальцавой дарогай, сустрэліся прадстаўнікі мясцовых уладаў.

Вяскоўцы ўжо шмат год дамагаюцца якаснага рамонту гравійнай дарогі, што звязвае іх з цывілізацыяй. І, хаця Магілёў яны бачаць наўпрост са сваіх вокнаў, чатыры кіламетры ад Сенькава да трасы М4 Менск-Магілёў ёсць сапраўдным выпрабаваннем.

image (3)

– Нармалёва хадзіць і ездзіць па дарозе можна толькі пару тыдняў пасля тога, як яе параўняе грэйдар. А робіць ён гэта вельмі рэдка, бывае, усяго раз за некалькі месяцаў, – распавядае мясцовая актывістка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Шамбалава. – Дваццаць пяць год мы тут не ходзім па дарозе, а літаральна поўзаем па брудзе! За столькі год хаця б штосьці нармалёвае зрабіць з дарогай можна было.

Сенькаўцы звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, паставіўшы 62 подпісы пад калектыўным зваротам з патрабаваннем заасфальтаваць дарогу ад менскай шашы да вёскі. Адміністрацыя накіравала зварот у аблвыканкам, адкуль праз тры тыдні на месца выехала камісія. У складзе якой – прадстаўнік камітэта па будаўніцтве аблвыканкама Буглак І.М., прадстаўнік аддзела ЖКГ Магілёўскага райвыканкама Ілбоўнікаў А.В., начальнік ДРБУ 128 Смірноў А.М., старшыня (камісіі) – гендырэктар КУП “Магілёўаблдарбуд” Новікаў С.М..

23

У адказ на расповеды вяскоўцаў спадары Новікаў і Смірноў патрабавалі пацвярджэнняў і доказаў. “Чым гэта пацвярджаецца?” – зноў і зноў паўтараў дырэктар “Магілёўаблдарбуду”.

Чальцы камісіі спрабавалі апраўдвацца перад жыхарамі: грэйдар раўняе дарогу паводле графіка, на асфальтаванне гроўшаў не будзе нават у 2018-ым годзе, і ўвогуле, маўляў, у вас “добрая дарога з гравійным пакрыццём”.

Пры гэтым начальнік ДРБУ Смірноў намагаўся забараніць вяскоўцам здымаць сустрэчу і размову на відэа. Спрабуючы давесці, што яны не маюць на гэта права, а “здымкі праводзіць могуць толькі акрэдытаваныя журналісты”.

Таццяна Шамбалава распавядае:
– Год таму мы накіравалі калектыўны зварот у раённую Пракуратуру і абласны Дзяржкантроль. Прасілі разабрацца, чаму заасфальтавалі дарогу толькі да суседняй Іллінкі, дзе знаходзіцца лецішча гендырэктара ААТ “Магілёўаблаўтатрансу”, і правесці капрамонт нашай дарогі. Быў сюжэт пра гэта на “Белсаце”. Тады аблвыканкам адказаў, што “дарога знаходзіцца ў здавальняючым стане”. Не патлумачыўшы, праўда, якім нормам гэты стан адпавядае і каго задавальняе.
Затое недзе праз месяц на нашым аўтобусным прыпынку ўсталявалі прыпыначны пункт. Са зневажальнымі надпісамі – нібыта “пасланнем” нам у адказ на просьбу аб рамонце дарогі: “Ідзіце ўсе ў ж…”.

Подпісы-1

С.М. Новікаў падвёў рысу ў размове з жыхарамі вёскі наступным чынам:

– Ведаеце што, калі будзе адпаведнае фінансаванне, тады будуць усе дарогі рамантавацца да вас.
Адзінае, што я вам магу абяцаць у гэтым годзе – гэта ліквідацыя ўсіх заніжаных месцаў і адпаведнае грэйдаванне.

– Так, і ўсё, больш нічога, – пацвердзіў І.М. Буглак.

– Пра асфальтабетон нават і… гаворкі няма.

– Не дажывем мы, дзяўчынкі… – падсумавала адна з прысутных кабет.

Зараз сенькаўцы плануюць дачакацца афіцыйнага пісьмовага адказу на свой зварот і, параіўшыся з юрыстамі, вырашыць, што рабіць далей.

– Уся гэта наша эпапея называецца “Ці ёсць жыццё за МКАДам – магілёўскай кальцавой?” – абураецца спадарыня Шамбалава.

Эстэр Эль

апошія запісы

Як адзначылі «Купалле» у Александрыі: «Ехаў з думкай, што тут нікога не будзе»

Дзяжурны адміністратар

Дежурная служба Белыничского РОВД – лучшая в области

Дзяжурны адміністратар

Главными налогоплательщиками Могилевской области стали производители электроэнергии, водки и пива

Дзяжурны адміністратар