Яндекс.Метрика Адміністрацыі каледжаў Магілеўшчыны спрабуюць запалохаць навучэнцаў - Магілёўскі Рэгіён

Адміністрацыі каледжаў Магілеўшчыны спрабуюць запалохаць навучэнцаў

Учора незаконна абраны прэзідэнт запатрабаваў адлічваць пратэстуючых студэнтаў і звальняць пратэстуючых выкладчыка, медыкаў, настаўнікаў, рабочых. Аднак да істэрык Лукашэнкі адміністрацыі навучальных устаноў, школ і заводаў неаднаразова спрабавалі дыялогам, значна часцей псіхалагічным уціскам ці нават сілай, прымусіць стаць паслухмянымі перад воляй узурпатара і чынавенства. Аднымі з самых яскравых былі выступленні студэнтаў, якія шэсцем прайшліся па цэнтру сталіцы ў першы навучальны дзень ці то арганізоўвалі стыхійныя лакальныя мітынгамі ў розных ВНУ.

Магілёўшчына стала ўзорным у гэтым плане, бо ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце А.А. Куляшова (alma-mater узурпатара і яго “любімчыка” Ігара Марзалюка) былі выключаны некалькі студэнтаў за ўдзел у мітынгах. Пры гэтым на сайце ўніверсітэта абсалютна ніякай інфармацыі пра інцыдэнты няма, нібыта ўсё ідзе па навучальных планах. Адзначу і рэакцыю на падзеі некаторых сярэднеспецыяльных навучальных устаноў, якія яшчэ задоўга да словаў Лукашэнкі, на ўласных сайтах, папярэджвалі навучэнцаў аб адказнасці за ўдзел у мітынгах. Напрыклад, на сайце «Крычаўскага дзяржаўнага прафесійнага агратэхнічнага каледжа” на галоўнай старонцы можна знайсці адну з апошніх навінаў пад назвай “Ответственность за участие в несанкционированных митингах” – http://agrocollege.mogilev.by/. Дарэчы, акрамя гэтай навіны, яшчэ ёсць ідэалагічна вывераныя: “Молодеж за Беларусь”, “Молодеж за за стабильную Беларусь”. Верагодна адміністрацыя размясціла падобную інфармацыю не толькі з-за таго, што быў спушчаны загад зверху, але на падобны ўчынак уплывае хутчэй за ўсё і настроі навучэнцаў каледжу. Нагадаю, што ў жніўні ў пікавыя моманты на вуліцах Крычава збіралася больш за тысячу чалавек.

Адміністрацыя “Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа” пайшла яшчэ далей, размясціўшы на сайце (https://kgak.by) урыўкі з пратэстаў і суправаджальны надпіс буйным шрыфтам:

 за участие в несанкционированных
массовых мероприятиях

наступает ответственность по ч.1 ст.23.34 КоАП в виде штрафа или административного ареста. Более строгое наказание получит гражданин, если он участвовал в такой акции за вознаграждение. По ч. 4 ст. 23.34 КоАП его ожидает штраф от 30 до 50 базовых величин или административный арест.

 

Клімавічы таксама стаўся горадам, дзе жнівенскія падзеі выштурхнулі на мітынгі людзей, якіх у розных дні збіралася па некалькі соцен. Моладзь, якая навучаецца ў сярэднеспецыяльнай навучальнай установе, верагодна таксама скептычна ставіцца да вынікаў выбараў і выступае супраць гвалту і здзекаў над людзьмі. Пагэтаму адміністрацыя каледжа вырашыла напалохаць навучэнцаў, што меркавалі прыняць удзел у законнай рэалізацыі сваіх правоў. Хіба павінна пасля такога адміністрацыя каледжа застацца на сваіх месцах? Відавочна – не!

Адміністрацыя Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа вырашыла пайсці іншым шляхам. Яны арганізоўвалі розныя мерапрыемствы, адно з якіх назвалі адкрытым дыялогам на тэму «Пагубное воздействие социальных сетей, интернет и телеграмм каналов на сознание молодёжи»http://bgtk.by/?p=15610. 22 верасня ў бібліятэцы каледжа адбылося прыгаданае мерапрыемства. “Экспертамі” (ха-ха-ха!) “дыялога” выступілі наступныя лялькаводы: Дзівіна А.А., першы сакратар Бабруйскага БРСМ і Вінаградаў А.П., страшыня Савета Магілёўскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў». Аднак гледзячы на фотаздымкі мерапрыемства дыялогам называецца “трындзёж” (sic!) лукашысцкіх ідэолагаў і верных “ябацькаўцаў”. Такое ўражанне, што “эксперты” жывуць не ў ХХІ стагоддзі, а ў часы брэжнеўскага застою і абсалютны неготовы ўспрымаць новыя рэаліі жыцця. Крыху раней ў той жа установе адбыўся круглы стол на тэму «Проблемы противодействия экстремизму в молодежной среде»http://bgtk.by/?p=15587. 18 верасня ў актавай зале каледжа праходзіў нібыта круглы стол. “Экспертамі дыскусіі” (як пазначана на сайце!, а ў сапраўднасці ябацькаўцы) выступілі Шастапалаў А.І., намеснік пракурора г.Бабруйска, Бягун Н.У., намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Бабруйскага гарвыканкама, Пазнякоў А.У., начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых Ленінскага раёна г. Бабруйска Упраўлення ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама. Аднак фотаздымкі зноўку паказваюць, што навучэнцам вешаюць лапшу на вушы, бо ніякага т.зв. круглага стала не адбывалася. Сорамна, што адміністрацыя сярэднеспецыяльнай установы не ведае нават самых простых паняццяў як “круглы стол” і “дыялог”, а тым больш якім чынам падобныя мерапрыемствы арганізоўваюцца. Рэакцыя ябацькаўскай адміністрацыі Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа таксама зразумела, бо ў жніўні на вуліцы гораду выходзіла па некалькі тысяч чалавек. Людзі ў Бабруйску выходзяць дагэтуль, хоць здавалася б актыўнасць павінна ўжо была спыніцца.

Такім чынам, адміністрацыі розных навучальных устаноў дзейнічаюць рознымі метадамі, аднак часта не дыялогам ці кансэнсусам, а запалохваннем і адлічэннем. Так жа нашмат прасцей. Аднак чаму яны хочаць навучыць студэнтаў, калі іншы пункт гледжання для адміністрацый-ябацькаўцаў непрыймальны, а стварэнне сусветнай павуціна з’яўляецца варожым падкопам пад дзяржаўнасць і цэласнасць Рэспублікі Беларусь…????

Алесь Крыжэвіч