Яндекс.Метрика
Культура Навіны Бабруйска

“Адзін Бабруйскі рубель” з’явіцца да канца сакавіка

Пры гэтым Бабаруйск адзначыцца адразу дзвюма памятнымі манетамі, што не характэрна для некамерцыйнага прыватнага праекта “113 гарадоў Беларусі”, у межах якога ад 2014 года і адбываецца выраб калекцыйных “мясцовых грошай” для нумізматаў. Запланаваны наклад манетаў каля 100 штук, пачатковы кошт кожнай – ад 10 рублёў. Першапачаткова на “Бабруйскім рублі” мусіла быць выява знакамітай вежы Апермана з бабруйскай фартэцыі. Але пазней зашмат людзей звярнуліся да арганізатараў праекту з патрабаваннем, каб на ім былі і бабры, хоць яны і не з’яўляюцца сапраўдным сімвалам горада. А прынцып вырабу калекцыйных грошай не такі просты – каб выкарыстаць герб горада арганізатары мусілі ўзяць афіцыйны дазвол у гарвыканкаме. У выніку было вырашана зрабіць адразу пару манет.

Babruiski_Rubel-2

Частка “мясцовых рублёў” застанецца ў падпісчыкаў, якія імкнуцца сабраць усю калекцыю са 113 рублёў, a некаторыя асобнікі будуць прададзеныя праз аўкцыёны. Прыкладам, “Слуцкі рубель”, выраблены ў мінулым годзе, ужо прадаецца па 40 рублёў за штуку, хоць у ім і няма каштоўных металаў і ён не мае статусу дзяржаўнай грашовай адзінкі. Памятныя рублі афіцыйна адносяцца да экзануміі – калекцыянавання нумізматычных аб’ектаў без статуса афіцыйных грошай. Наступным у чарзе са 113 беларускіх гарадоў стаіць Магілёў. Хутка жыхары абласнога цэнтра таксама пачнуць абіраць свoй сімвал горада. А справа гэтая вельмі захапляльная. Прыкладам, на некаторых эскізах “Бабруйскага рубля” прапаноўваліся нават бабры з пэйсамі. Дарэчы, у нумізматаў такія экзэмпляры карысталіся б надзвычайным попытам:

Babruiski_Rubel-3

Фота: belmoneta.by

 Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

Могилевский драмтеатр откроет новый сезон 10 июня концертной программой

У шклоўскага краязнаўцы Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

Дзяжурны адміністратар

В Бобруйске основали неформальный студенческий центр «Эволюция»

Дзяжурны адміністратар