Яндекс.Метрика
Навіны Бялыніч Палітыка і грамадства

Агульны бацькоўскі сход у Бялынічах: чаго збіралі?

2 бс

У Бялынічах 1 красавіка прайшоў агульнараённы бацькоўскі сход, удзел у якім прынялі запрошаныя бацькі вучняў і настаўнікі школ Бялыніцкага раёна.

Мерапрыемства атрымалася сапраўды масавае. Вялікая зала раённага Цэнтра культуры была запоўнена амаль цалкам. Ды і тэма сходу была абвешчана цікавая: “Дакладны выбар прафесіі – гарант паспяховай дзейнасці”.

Адкрыўся сход відэафільмам, у якім распавядалася пра поспехі і дасягненні ў развіцці Бялыніцкага раёна. Праўда, наколькі вядома, у апошнія гады нейкіх значных поспехаў у раёне якраз і не назіраецца – паказчыкі падаюць, колькасць “дармаедаў” зашкальвае, сельгаспрадпрыемствы раёна нават невялікія заробкі сваім працаўнікам не могуць выплаціць своечасова. Карацей, у Бялыніцкім раёне, можна сказаць, толькі пенсіянеры і супрацоўнікі бюджэтных арганізацый могуць казаць нават не пра развіццё, а пра нейкую “стабільнасць”.

Затым з уступным словам выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Бялыніцкага райвыканкама Таццяна Мякшына. Таццяна Ўладзіміраўна запрасіла ў прэзідыум бацькоўскага сходу будучых выступоўцаў і начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыну Фурсаву, а таксама зрабіла перад бацькамі вучняў невялікі даклад з цікавымі лічбамі. Лічбы сапраўды цікавыя, бо, калі іх параўнаць з дадзенымі за мінулыя гады, адразу становіцца бачна, што насельніцтва раёна, колькасць занятых у яго эканоміцы, колькасць вучняў і школ у Бялыніцкім раёне стабільна скарачаюцца. Што тут скажаш, і так усё зразумела. Развіццё раёна носіць дэпрэсіўны характар…

Ну а пазней пачаліся выступы кіраўнікоў і спецыялістаў бялыніцкіх арганізацый, якія распавядалі пра цудоўныя магчымасці, чакаючыя будучых выпускнікоў у перспектыве пры ўладкаванні да іх на працу. Выступілі прадстаўнікі Бялыніцкай ЦРБ, мясцовага ПМК-241, жылкамгаса, цэнтральнай клубнай сістэмы. Праўда, было бачна, што бацькі вучняў да прыгожых малюнкаў, намаляваных выступоўцамі, адносяцца даволі скептычна. Зразумела, што нейкія песпектывы працаўладкавання пасля вучобы па накіраванню ад той жа ЦРБ ёсць, але ўсіх жа на бюджэт не пасадзіш. Там і так працуе больш пяцісот чалавек, пры тым, што насельніцтва раёна ўжо зараз складае менш за 19 тысяч чалавек…

Што датычыцца ўсіх іншых арганізацый, для бялынічан даўно не з’яўляецца сакрэтам, што ў іх адбываюцца пастаянныя скарачэнні, падаюць заробкі. І нават пры гэтым уладкавацца на працу туды вельмі цяжка. Безумоўна, будаўнічую спецыяльнасць атрымаць сапраўды вельмі добра, але, каб зарабіць нейкую нармальную капейчыну, працаваць па ёй давядзецца ўсё роўна на бяскрайніх расійскіх прасторах. Дарэчы, куды і зараз ездзіць на заробкі, каб забяспечыць прыстойнае жыццё сваім сем’ям, процьма бялынічан-“дармаедаў”.

Адзінае карыснае, што прагучала на агульным бацькоўскім сходзе ў Бялынічах – гэта выступы прадстаўнікоў Клічаўскага аграрнага каледжа і БДСГА, якія добра праінфармавалі бацькоў пра перспектывы для патэнцыйных навучэнцаў у сваіх навучальных установах. Умовы для навучання там сапраўды добрыя, але ці змогуць атрымліваць прыстойны заробак іх выпускнікі за цяжкую працу ў сельскагаспадарчай галіне ў Бялыніцкім раёне? Думаю, толькі ў тым выпадку, калі папоўняць бяскрайнія шэрагі мясцовых праваахоўнікаў і пажарнікаў. Зноў жа, “сеўшы на бюджэт”…

Напрыканцы сходу бацькоў лепшых вучняў узнагародзілі Падзячнымі лістамі Бялыніцкага райвыканкама. Ці будуць у гэтых вучняў перспектывы для кар’ернага росту ў Бялыніцкім раёне, калі іх бацькі не належаць да “мясцовай эліты”, – вялікае пытанне.

Што называецца, правялі мерапрыемства “для птушачкі”…

3 бс

Віктар Баравікоў

апошія запісы

Виктор Бабарико приедет в Могилев

В Могилеве 31 мая активно проходят пикеты по сбору подписей в поддержку независимых кандидатов

Дзяжурны адміністратар

В Бобруйске основали неформальный студенческий центр «Эволюция»

Дзяжурны адміністратар