Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Навіны Шклова Палітыка і грамадства

«Александрыя збірае сяброў» на радзіме Лукашэнкі: Магілёўскі аблвыканкам прымушае людзей купляць квіткі?

Па дзесяць рублёў з чалавека на канцэрт гурта «Сябры». Што?!

Блогер Сцяпан Святлоў у сваім телеграм-канале NEXTA-Lite апублікаваў фота дакумента за подпісам старшыні абласнога камітэта Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Белпрафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктара Гейделя.

Паводле зместу паперы, кіраўніцтва Магаблвыканкама сумесна з наймальнікамі даручылі старшыням прафкамаў розных прадпрыемстваў «арганізаваць наведванне» канцэрту Анатоля Ярмоленкі і ансамбля «Сябры» 7 ліпеня. Мерапрыемства пройдзе ў рамках фестывалю «Александрыя збірае сяброў» («Купалле-2019»).

Пры гэтым работнікі павінны набыць квіткі за грошы – па 10 рублёў за штуку.

У самым прафсаюзе, аднак, факт гвалтоўнага распаўсюджвання квіткоў адмаўляюць. Як высветліла «Радыё Свабода», там запэўніваюць, што даручэнні дадзены дзеля інфармавання, а сам удзел у фестывалі разглядаецца як магчымасць для працаўнікоў «адцягнуцца ад працы», бо яны «гэта заслужылі».

«Мы робім гэта ў інтарэсах людзей і для людзей», – паведаміў супрацоўнік абласной арганізацыі прафсаюза. Ён дадае, што такім чынам прафсаюз абараняе «сацыяльна-эканамічныя» правы і інтарэсы працоўных.

Фота: mspring.online

Ігар Лазоўскі

Крыніца: mspring.online

апошія запісы

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В школе городских инициатив “Теплица” прошел выпускной

В Могилеве отметили День пограничника

Дзяжурны адміністратар