Яндекс.Метрика
У Беларусі

АНТ: у Беларусі налічваецца ўжо 351 выпадак COVID-19

У Беларусі налічваецца ўжо 351 выпадак COVID-19. За суткі дадаліся паўсотні чалавек, якія заразіліся каранавірусам. Гэта вынікае з паведамлення тэлеканала АНТ. У навіне пра паездку ў пятніцу Аляксандра Лукашэнкі ў Смалявіцкі раён паведамілі, што, паводле апошніх звестак, на лячэнні знаходзіцца 305 чалавек. З іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх было падключана 16 (учора паведамлялі пра 11). 46 чалавек выпісаныя. У чацвер Міністэрства аховы здароўя назвала 300 выпадкаў заражэння, у бальніцах знаходзіліся 254 чалавекі. 4 чалавекі памерлі.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі назіраецца “агульнае падзенне смерцяў і агульнае падзенне захворванняў па лёгкіх”.

Засталося дачакацца сённяшніх афіцыйных лічбаў ад Міністэрства аховы здароўя.

Крыніца: “Еўрарадыё”

апошія запісы

В Беларуси зарегистрированы 47 тыс. 751 человек с положительным тестом на COVID-19

Власть нанесла сильный удар по группе Светланы Тихановской

Дзяжурны адміністратар

Электромобили можно ввозить без пошлины

Дзяжурны адміністратар