Бабруйскі апазыцыянэр расказаў, як яго затрымалі ў аптэцы

У Бабруйску выйшаў на волю з ізалятара былы дэпутат гарсавету, журналіст Аляксандар Чыгір. 14 верасьня яго асудзілі на трое сутак за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Арышт ён адбыў да суду, паведамляе Радыё Свабода.

Затрымалі Чыгіра ў аптэцы, дзе працуе жонка. Яна даслала мужу смс-паведамленьне, што прыйшла міліцыя. Ён кінуўся ратаваць жонку, а калі прыбег, то затрымалі яго самога. Жонцы выпісалі позву на допыт — яна чакае суду за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Фота: Алесь Асіпцоў