Яндекс.Метрика
Культура Навіны Шклова

Будынак у стыле канструктывізма знаходзіцца ў Шклове (фота)

У Шклове па адрасу: вуліца Фабрычная, дом №3 знаходзіцца будынак, які быў пабудаваны ў перадваенны час у новым тагачасным архітэктурным стылі – канструктывізму. Гэты жылы будынак быў пабудаваны недзе ў пачатку 30-х гадоў для працоўных шклоўскай папяровай фабрыкі “Спартак”.

У 1931 годзе на прадпрыемстве быў прызначан новы дырэктар Аляксееў.  Актыўная дзейнасць новага кіраўніка садзейнічала поспеху, і фабрыка, як правіла, пастаянна выконвала даведзеныя заданні. У 1933 годзе калектыў фабрыкі атрымаў Усесаюзную прэмію ў суме 10 тысяч рублёў. Яна была выкарыставана на паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў у працоўных, у тым ліку на жыллёвае будаўніцтва. У гэтыя гады на фабрыцы працаваля каля 600 рабочых і 80 служачых.

Гістарычная даведка: Канструктывізм (ад лацінскага: constructio – пабудова) – кірунак у архітэктуры, выяўленчым і тэатральным мастацтве, літаратуры ў першай трэці XX ст., які імкнуўся да «канструявання» навакольнага асяроддзя, якое актыўна накіроўвае жыццёвыя працэсы, да стварэння «мастацтва для ўсяго народа».

Прадстаўнікі канструктывізму проціпастаўлялі прастату і падкрэслены ўтылітарызм новых прадметных форм, рэчаў і інш. паказной раскошы. Найбольшае распаўсюджанне канструктывізм атрымаў у архітэктуры, дзе для яго былі ўласцівы збліжэнне мастацтва з практыкай індустрыяльнага побыту, асіметрычнасць контураў будынкаў, агаленне тэхнічнага боку пабудоў, шырокае выкарыстанне шкла замест сцен,  плоскіх дахаў і г.д.

У Беларусі рысы канструктывізму праявіліся ў 1920-1930-я гады у архітэктуры Віцебска і Мінска, як, напрыклад, комплекс БДУ (1928-1931); стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1932), клуб металістаў у Віцебску (1932), Дом культуры ў Бабруйску (1927-1930) і інш.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

апошія запісы

Могилевский драмтеатр откроет новый сезон 10 июня концертной программой

Это Шклов, детка!

У шклоўскага краязнаўцы Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

Дзяжурны адміністратар