Былы старшыня Хоцімскага райвыканкама стаў дырэктарам ААТ “Бялынічы”

Ілюстрацыйнае фота

Дырэктарам ААТ “Бялынічы” днямі быў прызначаны Генадзь Сцефаненка.

Нарадзіўся Генадзь Герасімавіч Сцефаненка ў вёсцы Елавец Хоцімскага раёна. У 1987 годзе ён скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Да прызначэння на новую пасаду Генадзь Герасімавіч даволі працяглы час працаваў на розных пасадах у ААТ “Новая Друць” Бялыніцкага раёна. У апошні час ён з’яўляўся першым намеснікам дырэктара гаспадаркі.

Неабходна адзначыць, што Генадзя Стэфаненку добра ведаюць і ў Хоцімскім раёне. На пачатку 2000-х Генадзь Герасімавіч працаваў тут старшынёй мясцовага райвыканкама, але быў зняты з пасады па прапанове тагачаснага старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыса Батуры за дрэнныя эканамічныя паказчыкі Хоцімскага раёна.

Неабходна адзначыць, што эканамічны стан ААТ “Бялынічы” зараз даволі цяжкі, зрэшты, як і ўсёй сельскагаспадарчай галіны Бялыніцкага раёна за выключэннем СВК “Калгас “Радзіма”.

Ірына Беганкіна